Вы тут

Сі Цзіньпін: Адвольнае ўвядзенне санкцый нясе вялікія бедствы людзям


Сі Цзіньпін назваў санкцыі «бумерангамі» і двусечным мячом. Ён адзначыў, што тыя, хто палітызуюць сусветную эканоміку, выкарыстоўваюць сваё панаванне ў міжнароднай фінансавай і валютнай сістэмах і адвольна прымяняюць санкцыйныя меры, тым самым прычыняюць шкоду не толькі іншым народам, але і сабе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Цяпер некаторыя ключавыя вытворчыя ланцужкі і ланцужкі паставак наўмысна ўскладнены, цэны на сыравіну вагаюцца на высокіх узроўнях, ва ўсім свеце высокая інфляцыя, міжнародныя фінансавыя рынкі застаюцца нестабільнымі, а імпульс аднаўлення сусветнай эканомікі пастаянна слабее», — падкрэсліў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што ў гэты крытычны момант можна пераадолець крызісы, толькі аб’яднаўшыся.

Акрамя таго, паводле слоў старшыні КНР, гісторыя паказала, што гегемонія, блокавая палітыка і канфрантацыя не прыносяць ні міру, ні бяспекі, а вядуць, наадварот, да войнаў і канфліктаў. У сувязі з чым лідар КНР яшчэ раз заклікаў міжнародную супольнасць супрацьстаяць гегемоніі і блокавай палітыцы і пачаць будаваць міжнародныя адносіны, заснаваныя на ўзаемнай павазе, раўнапраўі і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. 

Адзначыўшы, што развіццё з’яўляецца ключом да вырашэння розных цяжкіх пытанняў і павышэння дабрабыту народа, Сі Цзіньпін заявіў, што спадзяванні народа і інтарэсы міжнароднай супольнасці павінны быць у цэнтры ўвагі пры напрамку глабальнага развіцця да новай эпохі, каб прынесці карысць народам усіх краін.

Сі Цзіньпін заклікаў вядучыя развітыя краіны пазбягаць прасочваннія негатыўных эфектаў ад сваёй палітыкі і не дапускаць ушчамлення інтарэсаў краін, якія сталі на шлях развіцця. Паводле яго слоў, неабходна ўзмацніць каардынацыю макраэканамічнай палітыкі з тым, каб прадухіліць запаволенне або перабоі ў працэсе аднаўлення глабальнай эканомікі.

Нягледзячы на турбулентнасць міжнароднай сітуацыі, гістарычная тэндэнцыя да адкрытасці і развіцця застаецца нязменнай. Нязменным застаецца і імкненне да пераадолення выклікаў шляхам супрацоўніцтва, заявіў Сі Цзіньпін. Ён заклікаў усе краіны не адцягваць увагу на імгненныя праблемы і цяжкасці, упэўненым крокам іх пераадолець і рушыць да мэты фарміравання супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Варта забяспечваць свабодны рух капіталаў і тэхналогій, максімальна выяўляць інавацыйны і інтэлектуальны патэнцыял з мэтай аб’яднання сінэргіі глабальнага эканамічнага росту.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.