Вы тут

Да плюс 32! З нядзелі да нас ідзе новая хваля спякоты


А атрымалася ўсё вельмі проста: шмат'ярусная воблачнасць атмасферных франтоў, якія пагаршалі надвор'е ў нашай краіне ў першай палове гэтага тыдня, зрушылася на тэрыторыю Украіны. Зараз у вобласці павышанага атмасфернага ціску над нашай краінай назіраецца малавоблачнае надвор'е, што забяспечвае добры прагрэў паветра ў дзённыя гадзіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Калі 23 чэрвеня тэмпература паветра была блізкай да кліматычнай нормы, то ўжо 26 чэрвеня ў нашу краіну накіруецца вельмі цёплае паветра з Міжземнамор'я. З гэтага дня сярэдні фон тэмпературы паветра будзе на 4—6 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. Але павышацца тэмпературны фон пачне ўжо з 24 чэрвеня.

У пятніцу тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над краінамі Балтыі. Будзе стаяць пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад плюс 23 градусаў да 28 цяпла.

Паводле інфармацыі цэнтра, антыцыкланальны характар надвор'я захаваецца як мінімум да пачатку наступнага тыдня, а гэта значыць, што істотных ападкаў па краіне не чакаецца.

У суботу захаваецца ўплыў антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца на паўночны захад еўрапейскай часткі Расіі. Будзе пераважаць пераменная воблачнасць. Абсалютна чыстае неба, калі нават намёку на дожджык няма. Вецер усходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад плюс 10 градусаў да 15 цяпла, а максімальная ўдзень складзе 24—29 градусаў са знакам плюс.

Паводле меркавання сіноптыкаў, 26 чэрвеня метэазалежным людзям будзе дастаткова цяжка і сонечным днём, і душнай ноччу. У гэтыя суткі працягне аказваць уплыў антыцыклон з цэнтрам над паўночным захадам еўрапейскай часткі Расіі. Надвор'ем будзе кіраваць пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер усходняй чвэрці ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе апускацца не ніжэй за плюс 12 плюс 17 градусаў, а максімальная ўдзень «стрэліць» да плюс 27—32 градусаў.

У Белгідрамеце папярэдзілі, што ва ўмовах сухога і вельмі цёплага надвор'я ў Беларусі клас пажарнай небяспекі паступова ўзрасце да трэцяга (сярэдняя гарымасць).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».