Наймацнейшага магіляўчаніна абяруць у абласным цэнтры 2 ліпеня. Пра гэта БелТА расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.
«Летась такі конкурс у Магілёве праходзіў упершыню. Ён спадабаўся ўсім: і гледачам, і ўдзельнікам, і арганізатарам. Таму мы вырашылі прадоўжыць гэту традыцыю і сёлета, але з невялікімі зменамі», — расказаў ён.
Крыху змянілася конкурсная праграма. «У мінулым годзе этапы спаборніцтва мы прыдумвалі самі, а ўжо ў гэтым нас падтрымала федэрацыя Беларусі па сілавых відах спорту. Яны дапамагаюць з арганізацыяй конкурсу, а таксама прывязуць спецыялізаванае абсталяванне для яго», — адзначыў ён.
Спаборнічаць магіляўчане будуць у такіх відах, як перацягванне аўтамабіля, падыманне бярвён, перанос розных цяжараў. Арганізатары ўпэўненыя, конкурс атрымаецца яркім і цікавым.
«Сёлета мы вырашылі пашырыць наш конкурс: у ім могуць паўдзельнічаць і жанчыны. Для іх мы падрыхтуем асобную праграму іспытаў. Але адбудзецца дадзеная частка спаборніцтва толькі ў тым выпадку, калі мы набяром хоць бы мінімальную колькасць заявак», — адзначыў Дзмітрый Лацянкоў.
Цяпер у горадзе працягваецца набор заявак на ўдзел у конкурсе. Ён працягнецца да панядзелка, 27 чэрвеня, уключна. Колькасць месцаў абмежаваная. Калі ахвотных выпрабаваць сваю сілу будзе шмат, арганізатары правядуць папярэдні адбор.
Конкурс «Самы моцны магіляўчанін» пройдзе на плошчы Адзінства. Пачатак у 14 гадзін. Уваход вольны.
Прэв'ю: pixabay.com
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.