Вы тут

Частае сэрцабіцце назвалі сімптомам смяротнай хваробы


Урач-анколаг Каліфарнійскага ўніверсітэта Саламон Гамбург назваў рэдкі сімптом раку лёгкіх. Паводле слоў спецыяліста, указваць на ранняе развіццё хваробы можа частае сэрцабіцце, перадае РІА “Навіны”.


«У некаторых людзей частае сэрцабіцце ўзнікае з-за таго, што лёгкія ствараюць ціск на сэрца. У іх таксама можа быць пастаянны кашаль, аддышка ці яны пачынаюць худзець без усякіх намаганняў», — заявіў Гамбург.

З часам да сімптомаў могуць дадацца пнеўманія і бранхіт. Само па сабе частае сэрцабіцце рэдка становіцца сімптомам раку лёгкіх. Варта вельмі ўважліва паставіцца да наступных прыкмет, якія таксама могуць сігналізаваць аб развіцці анкалогіі: доўгі кашаль, макрота з крывёй, боль пры дыханні, аддышка, невытлумачальная страта вагі.

Асноўным спосабам дыягностыкі захворвання з’яўляецца камп’ютарная тамаграфія органаў грудной клеткі. Спецыялісты раяць праходзіць абследаванне кожны год.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.