Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Збярыцеся з духам і сіламі, бо будзе даволі напружаны тыдзень. Практычна ўсе вяршыні давядзецца браць з боем. Вельмі важна пераадолець інерцыю і апатыю, і вынікі не прымусяць сябе чакаць. Вы павінны быць рашучыя, поўныя сіл і аптымізму, забудзьцеся пра меланхолію. Раскрывайце свой творчы патэнцыял, выкарыстоўвайце сваё майстэрства на практыцы. Тады ўдасца завяршыць пачатыя справы і адчуць доўгачаканую палёгку.


Фота pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вы неўсвядомлена будзеце дражніць Фартуну, і дарэмна. Трымайце сябе ў руках, праявы рызыкі зараз зусім недарэчныя. Зрэшты, роўна як і крыўдлівасць і амбіцыйнасць. Лепш некаторы час правесці цішэй вады, ніжэй травы, не вылучайцеся з натоўпу. Пажынаць плады сваёй працы будзеце крыху пазней. Празорлівасць і інтуіцыя акажуцца на вышыні, надзяліўшы вас здольнасцю пазбягаць канфліктных сітуацый. У канцы тыдня можа змяніцца меркаванне пра некаторых калег і сяброў.


БЛІЗНЯТЫ. Самы час для таго, каб звярнуць пільную ўвагу на сферу творчасці. Станоўчыя вынікі і высокія ганарары з'явяцца практычна адразу. Ужо з панядзелка акуняцеся ў кругаварот разнастайных спраў, сустрэч, спатканняў. Аб'ектыўна разлічвайце свае магчымасці і паспрабуйце не ператамляцца, трэба больш адпачываць. У любоўнай сферы вас чакаюць прыемныя неспадзеўкі і доўгачаканыя змены.


РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт. Захочацца ажыццявіць задуманае. Паспрабуйце не трапіць у сеткі раздражняльнасці і незадаволенасці сабой. Да суботы многія праблемы вырашацца нават без вашага ўдзелу.


ЛЕЎ. Не рабіце рэзкіх рухаў, ідзіце наперад у тым рытме, які для вас найбольш камфортны. Не варта занадта задумвацца над тактыкай, усе рашэнні прыйдуць па ходзе справы. Не ўспрымайце ўсё занадта сур'ёзна, дапусціце ў справах і адносінах элемент гульні, гэта надасць вам больш захаплення і раскрые творчыя магчымасці. У выхадныя адпраўляйцеся на прыроду.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні добры настрой і душэўны ўздым дазволяць хутка і лёгка вырашыць нават складаныя прафесійныя пытанні. На падтрымку і дапамогу лепш не разлічваць. Аўторак — удалы дзень для заняткаў музыкай і замежнымі мовамі. У пятніцу не імкніцеся ахапіць неабсяжнае, бо жаданне перарабіць адначасова вялікую колькасць спраў можа прывесці да ператамлення і нервовых зрываў. Субота — вельмі ўдалы дзень для новых знаёмстваў.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вы будзеце вельмі энергічныя і абаяльныя. Цалкам рэальна павышэнне па службе, асабліва, калі яно чакалася. Пажадана стрымліваць парывы пачуццяў, якія перапаўняюць вас, бо гэта можа не спадабацца калегам. Паспрабуйце не ствараць нагод для плётак, выявіце дысцыплінаванасць і сабранасць. У суботу адчуеце прыліў сіл, магчыма, вас чакае вельмі прыемнае спатканне.


СКАРПІЁН. У панядзелак удача будзе асабліва добразычлівая да юрыстаў. Вы зможаце разабрацца ў неадкладных справах і атрымаць прыбытак. У сераду парадуюць новыя сустрэчы і ўражанні, поспех у партнёрскіх адносінах. Важная задача тыдня — своечасова зрабіць выбар, змяніць жыццё так, як вам зручна і камфортна. Вы маеце на гэта права. У выхадныя расслабляйцеся і адпачывайце, як ваша душа пажадае.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень створаны для адпачынку, жыцця на дачы, рыбалкі і іншых прыемных летніх спраў. Вашы веды будуць запатрабаваны, гумар дарэчны. У пачатку тыдня могуць адбыцца падзеі, якія дазволяць атрымаць новыя магчымасці і перспектывы. Вызваляйцеся ад дакучлівых ідэй і страхаў. Не бярыце на сябе вялікі аб'ём працы, рэальна разлічвайце сілы. Цяпер гарманічны перыяд, скарыстайцеся гэтым шанцам, каб многае паспець.


КАЗЯРОГ. У найбліжэйшыя дні, магчыма, вас наведае вострае жаданне давесці да ладу не толькі свае справы, але і знешні выгляд. У панядзелак добра набываць дзелавое адзенне і любыя рэчы для работы. У гэты дзень можаце атрымаць неацэнную паслугу з боку сябра, але не варта выдаваць падрабязнасці. У чацвер паспрабуйце трымаць свае дакументы і дзелавыя паперы далей ад цікаўных поглядаў, бо канкурэнты лёгка могуць скарыстацца вашай даверлівасцю. У пятніцу выявіце прадбачлівасць і асцярожнасць, асабліва пры кантактах з новымі людзьмі. У суботу не саромейцеся праяўляць ініцыятыву, падтрымка будзе вам забяспечана.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні на першы план могуць выйсці асабістыя справы. Пытанні, звязаныя з сям'ёй, пагражаюць заняць увесь ваш час і думкі. Магчыма, будзе шмат мітусні, турбот, складанасцяў у прыняцці пэўных рашэнняў. У дзелавой сферы надыходзіць даволі спакойны перыяд, калі працы будзе няшмат. Пашырэнне кола знаёмстваў прынясе новыя магчымасці, але ўсё ж такі больш праблем і блытаніны. У пятніцу з'явіцца магчымасць захапіць навакольных сваімі ідэямі і знайсці падтрымку.


РЫБЫ. На гэтым тыдні вельмі пажадана адправіцца ў падарожжа — вас могуць чакаць прыгоды ці таямнічыя падзеі. У панядзелак варта абараніць сябе ад залішніх зносін. У сераду пастарайцеся вывучыць сітуацыю, якая склалася, ва ўсіх аспектах, але не рабіце паспешных высноў, пакуль не пачуеце меркаванне каго-небудзь, не ўцягнутага ў сітуацыю. У пятніцу варта прымяніць усё сваё абаянне для дасягнення кар'ерных вышынь, калі, вядома, вы гатовы шмат працаваць. У нядзелю будзеце мець патрэбу ў камфорце і спакоі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.