Гонар краіны


Урачыстая цырымонія адбылася на плошчы Дзяржаўнага сцяга. З гэтай важнай падзеяй у жыцці маладых афіцэраў павіншаваў кіраўнік міліцэйскага ведамства.


— Вучоба ў вядучай міліцэйскай ВНУ была нялёгкай, але гэтыя гады будуць успамінацца як час атрымання важных прафесійных навыкаў і набыцця моцнага курсанцкага таварыства, — звяртаючыся да выпускнікоў, адзначыў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ. — На службе давядзецца прымаць розныя рашэнні. Але, разбіраючыся ў сітуацыях, памятайце: перад вамі — грамадзяне Беларусі, няхай і тыя, якія аступіліся, кіруйцеся законам і сумленнем.

Выказаўшы ўдзячнасць прафесарска-выкладчыцкаму саставу Акадэміі МУС, падзякаваў міністр і бацькам за выхаванне сваіх дзяцей. «Я ўпэўнены, што ніводны, хто стаіць у гэтым страі, не падвядзе, — падкрэсліў Іван Кубракоў. — Тут — сапраўдныя патрыёты, абаронцы сваёй Радзімы!»

Сярод наваспечаных лейтэнантаў — прэзідэнцкія стыпендыянты, уключаныя ў банк даных адоранай моладзі, а таксама выдатнікі вучобы, кандыдаты ў майстры спорту. З чырвоным дыпломам акадэмію скончылі 18 выпускнікоў, восем з іх атрымалі яшчэ і залатыя медалі.

Як заўважыў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі генерал-маёр юстыцыі Аляксандр РАХМАНАЎ, афіцэрскі склад нашых сілавых ведамстваў папоўніўся новай зменай — таленавітымі, мэтанакіраванымі выпускнікамі, якія любяць сваю краіну.

Маладыя афіцэры працягнуць службу як у Міністэрстве ўнутраных спраў, так і ў Міністэрстве абароны, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Вераніка КАНЮТА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.