Вы тут

Лукашэнка: Мы выйдзем на той узровень супрацоўніцтва і развіцця Беларусі і Расіі, на якім мы павінны быць


Сёння падчас працоўнага візіту ў Расію Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.


Фота БелТА

«Для нас Піцер з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў работы ў Расійскай Федэрацыі. Мы будзем рабіць усё для таго, каб гэту вялізную расійскую пляцоўку не страціць. У нас добра развіваецца тавараабарот, мы можам прыбавіць. Асабліва ўлічваючы тыя паводзіны заходніх партнёраў, як прынята гаварыць. Думаю, што на працягу гэтага і наступнага года мы выйдзем на той узровень супрацоўніцтва і развіцця Беларусі і Расіі, на якім мы павінны быць. Мы пераадолеем усе нягоды і перашкоды, асабліва ў эканоміцы», — сказаў Прэзідэнт.

Фота БелТА

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі поўныя рашучасці супрацоўнічаць з Санкт-Пецярбургам па ўсіх напрамках: «Ад ліфтаў да камунальнай тэхнікі, якая сёння патрэбна. Але галоўнае — гэта структуры, сістэмы і іншае. Вы бачылі ў Беларусі. Калі вам нешта падыходзіць, вы скажыце, мы як добрыя блізкія людзі, суседзі будзем прыязджаць і разам у Санкт-Пецярбургу ствараць тое, што вам падабаецца. І ў той жа час будзем вас прасіць, каб вы свой досвед і практыкі пераносілі на беларускую зямлю».

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб жаданні пераарыентаваць на парты Санкт-Пецярбурга каля 20 млн т грузаў. «Ёсць пра што пагаварыць. Асабліва ў плане ціску Захаду на Беларусь. Мы цалкам хочам мільёнаў 20 тон пераарыентаваць, свае патокі, на вашыя парты. І буду прасіць у вас падтрымкі і дапамогі. З Прэзідэнтам Расіі мы аб гэтым дамовіліся. Вы ведаеце, ён вам тэлефанаваў наконт гэтага. Думаю, што калі мы з вамі тут разгорнемся, то і для Піцера гэта будзе добры кавалак працы. І для нашых піцерскіх сяброў добрыя працоўныя месцы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Бяглоў з цеплынёй узгадаў свой нядаўні візіт у Мінск, сардэчны прыём на вышэйшым узроўні. «Тое, што я ўбачыў, як развіваецца Беларусь, правільна, прыгожа, вельмі нам прыемна. Тое, што мы сёння сябруем, гэта вялікі знак павагі і даверу адно да аднаго. Так, у нас розныя краіны, але народ адзін», — сказаў губернатар.

На сустрэчы з кіраўніком Санкт-Пецярбурга Прэзідэнт Беларусі анансаваў «сур’ёзныя перагаворы па сур’ёзнай праблематыцы» з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія адбудуцца 25 чэрвеня.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?