Вы тут

У Чавускім раёне перапахавалі 12 чырвонаармейцаў


Астанкі іх былі знойдзены падчас пошукавай экспедыцыі «Проня 2022», якая праводзілася з 30 мая па 8 чэрвеня ў Чавускім і Дрыбінскім раёнах. На тэрыторыі Антонаўскага сельсавета каля населенных пунктаў Ужар і Дужаўка Чавускага раёна пошукавікамі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» і 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны знойдзены і паднятыя астанкі 12 воінаў савецкай арміі. На жаль, імёны іх невядомы. Але сёння байцы атрымалі ўсе належныя ім ушанаванні і знайшлі супакой на вайсковых могілках каля вёскі Дужаўка.


Удзел у жалобным мітынгу прынялі прадстаўнікі раённай улады, дэпутаты, жыхары вёскі, моладзь, з Магілёва і Чэрыкава прыехала вялікая група байкераў.

— 25 чэрвеня асобая дата ў гісторыі Чавускага раёна, — адзначыў у сваёй прамове старшыня Чавускага райвыканкама Эдуард Герасіменка. — У гэты дзень ў 1944-м годзе савецкія войскі вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тры года акупанты гаспадарылі на чавускай зямлі, не шкадуючы старых, жанчын, дзяцей, рабавалі іх і забівалі. Шлях выгнання ворагаў быў доўгім, цяжкім і кровапралітным. Вызваленне раёна прыйшло з другім беларускім фронтам, які ўдзельнічаў у беларускай наступальнай аперацыі «Багратыён» на Магілёўскім кірунку. Рэгулярныя войскі разам з партызанамі пасля ўпартых баёў вызвалілі Чавусы. За праяўлены гераізм у вызаваленні раёна болей чым 40 воінаў Чырвонай арміі атрымалі званне Герояў Савецкага Саюза, болей чым 18 тысяч воінаў палі ў баях на тэрыторыі раёна. І мы, на жаль, не ведаем прозвішчы большасці з іх. Штогод пошукавікі клуба «Віккру» працуюць на тэрыторыі раёна і кожны год спіскі воінскіх пахаванняў папаўняюцца новымі дадзенымі. Сёння мы хаваем 12 безымянных байцоў, лёс якіх варварскі абарвала вайна.

Да прысутных з заклікам быць годнымі памяці тых, хто набліжаў Перамогу звярнуліся старшыня Чавусскага райсавета Анатоль Мацюлін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, член гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Віталь Дракін, прадстаўнікі сілавых ведамстваў. У гонар герояў быў дадзены трохразовыя ружэйныя залпы і адбылася хвіліна маўчання. Па воінах была адслужана ліція. Сціплы зямельны пагорак упрыгожыла вялікая колькасць кветак. Жыхары прыйшлі з дзецьмі, шмат хто прынёс букеты півоняў.

Перапахаване адбылося ў рамках Дня горада, які сёння адзначаюць Чаусы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.