Вы тут

У Жааяне выпускаюць 200 тысяч музычных інструментаў


Гісторыя вытворчасці народных музычных інструментаў у павеце Жааян горада Хэншуй, што ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай) адлічавецца з пачатку 1980-х, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Цяпер у павеце прыблізна 100 прадпрыемстваў па вырабе народных музычных інструментаў, якія штогод выпускаюць звыш 200 тысяч адзінак прадукцыі, а аб’ём вытворчасці перавышае 500 мільёнаў юаняў (75 млн. долараў). У гэтай сферы занята больш за 3000 мясцовых жыхароў.

На Жааян прыпадае чвэрць агульнага аб’ёму вытворчасці народных музычных інструментаў у Паднябеснай. Павет стаў найбуйнейшай базай іх вытворчасці на поўначы краіны і атрымаў назву «радзіма народных музычных інструментаў Кітая».

Зробленыя музычныя інструменты ў павеце Жааян прадаюцца не толькі на ўнутраным рынку, а і экспартуюцца ў Паўночную Амерыку, Заходнюю Еўропу і Паўднёва-Усходнюю Азію.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?