Вы тут

Пешаход загінуў пад коламі аўто ў Асіповіцкім раёне, кіроўца ўцёк


У Асіповіцкім раёне ў выніку ДТЗ загінуў пешаход, кіроўца ўцёк, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.


Фота: СК.

Цела мужчыны з характэрнымі для наезду траўмамі выявілі ноччу 25 чэрвеня на дарозе М5 паблізу вёскі Цэль. Загінулым аказаўся 38-гадовы жыхар Жодзіна.

Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі аператыўна ўсталявалі і затрымалі кіроўцу. Ім аказаўся 38-гадовы жыхар Светлагорска. Апоўначы 25 чэрвеня на 87-м км дарогі Мінск-Гомель ён ехаў на аўтамабілі Lexus і наехаў на мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы.

Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».