Вы тут

«За добрым бацькам жывуць і не думаюць». Качанава аб жыцці ў Беларусі


Беларусі пашанцавала, таму што на руінах Савецкага Саюза захавалі і стварылі такую цудоўную краіну, дзе ў аснове ляжыць чалавек і яго дабрабыт. Упэўненасць у гэтым выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў інтэрв’ю на тэлеканале СТБ.


Фота СТБ

«Людзі павінны гэта разумець. Гэта як у добрай сям’і. Так жывуць за добрым бацькам, жывуць і не думаюць. А трэба думаць і шанаваць тое, што ёсць», — выказала меркаванне спікер верхняй палаты парламенту. 

Наталля Качанава ўзгадала факты, калі ў асобных краінах знішчаюць помнікі, памяць аб тых людзях, якія кроў пралівалі, і назвала гэта за гранню чалавечага свядомасці. «Але гэта палітыка, якая выбудоўваецца такім чынам. Я думаю, што людзі гэта зразумеюць. Таму што без памяці аб мінулым не можа быць сапраўднай і добрай будучыні», — упэўнена старшыня Савета Рэспублікі.

Паводле яе слоў, сёння кожная краіна жыве і імкнецца захаваць мір і спакой на сваёй тэрыторыі. Але тыя каштоўнасці, якія прапаведуюцца на Захадзе, для беларусаў непрымальныя. «Гэта не нашы традыцыі, не нашы падыходы да выхавання маладога пакалення. Абсалютна. Трэба жыць па сваіх законах, якія ёсць у тваёй краіне», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Прэв’ю: СТБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?