Вы тут

Качанава: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі набірае абароты з кожным годам


Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі набірае абароты з кожным годам, заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. 


Фота СТБ

«Форум рэгіёнаў набірае абароты з кожным годам. Асаблівасці гэтага форуму, перш за ўсё ў тым, што ён будзе праводзіцца ў рэжыме рэальнага часу. З-за сітуацыі з ковід-інфекцыяй 2 гады мы гэтыя форумы праводзілі ў рэжыме анлайн. Але ад гэтага іх значнасць не памяншалася ніколькі. Але мы вельмі чакаем гэты форум, каб сустрэцца з сябрамі, калегамі», — сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, на парадку дастаткова многа пытанняў. «Пленарнае пасяджэнне, работа па секцыях. Пытанні, якія будуць разглядацца, вельмі актуальныя. Мы разумеем: свет змяніўся, жыццё памянялася. Зараз, як ніколі нам важна супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Так было заўсёды, гэта наш стратэгічны партнёр ва ўсіх адносінах, у гэтым няма ніякага сумневу. Але цяпер гэта набывае асаблівую значнасць», — адзначыла спікер

IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 30 чэрвеня-1 ліпеня ў Гродне.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.