Вы тут

У нас сягоння Купалачка, у нас заўтра Іванечка...


Працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. Традыцыйна, калі сонца ідзе на зімку, а лета на спёку, Літаратурны музей імя Янкі Купалы збірае ў сябе на ганку людзей на святкаванне Купалля па старым стылі. Тут госці могуць судакрануцца з тым чароўным светам, якім так захапляўся пісьменнік. 


Пакуль дарослыя плятуць вянкі, малеча вучыцца вырабляць з паперы любімую кветку класіка — ружу. Менавіта белыя ружы заўсёды на Дзень народзінаў пісьменніка яго прыхільнікі нясуць яму да помніка. 

Напачатку свята супрацоўнікі музея праверылі, наколькі добра госці знаёмыя з творчасцю класіка, і якія сакрэты з яго біяграфіі могуць ведаць. Напрыклад, якой маркі быў аўтамабіль пісьменніка? З якім любімым аксэсуарам ён выбіраўся ў свет? І які з вершаў Купалы перакладзены на сто моў? 

Ладзіць Купальскую ноч у Купалавым доме дапамагаў фальклорны гурт «Этнасуполка» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Ля музея людзі вадзілі карагоды, вучыліся спяваць старадаўнія песні, танцаваць «Кракавяк», Картузэ«, «Ойру», адкрывалі сакрэты народнага свята.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.