Вы тут

Падтрымка дзяржаўных СМІ, палёгка для ІП і інвестыцыі


Заканадаўчыя навацыі: падтрымка дзяржаўных СМІ, палёгка для індывідуальных прадпрымальнікаў і прыцягненне інвестыцый. Акрамя таго, падчас чарговага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў дэпутацкім корпусам прыняты праект Закона «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2021 год». 


Фота БелТА

Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла НІЖЭВІЧ, на выкананне бюджэту 2021 года станоўчы ўплыў аказалі аднаўленне эканамічнай актыўнасці эканомікі нашай краіны, рост экспарту і сусветных цэн на сыравінныя тавары. «Усё гэта дазволіла атрымаць дадатковы даход бюджэту 4,2 млрд рублёў, — удакладніла парламентарый. — Даходы рэспубліканскага бюджэту за 2021 год склалі 27,5 млрд рублёў, або 101,5 % удакладненага гадавога плана, што на 17,8% вышэй за 2020 год». 

У асноўным летась даход рэспубліканскага бюджэту фарміраваўся за кошт падатковых паступленняў. Расход бюджэту склаў 28,9 млрд рублёў. Усе сацыяльныя абавязацельствы і гарантыі выкананы ў поўным аб’ёме. Забяспечана выкананне знешняга і ўнутранага доўгу. Расходы на сацыяльную сферу з улікам дадатковых расходаў склалі 20 %. Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту скараціўся да аднаго мільярда рублёў супраць чатырох, якія першапачаткова былі зацверджаны Законам «Аб рэспубліканскім бюджэце». 

У першым чытанні парламентарыі адобрылі законапраект «Аб змяненні Бюджэтнага і Падатковага кодэксаў Рэспублікі Беларусь». Дакументам прадугледжана ўнясенне некаторых змяненняў у Бюджэтны кодэкс з мэтай прывядзення яго асобных артыкулаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, што ў даных эканамічных ўмовах, якія складваюцца, дазваляе забяспечыць устойлівае і збалансаванае выкананне бюджэту. 

Акрамя таго, законапраектам забяспечваецца прывядзенне Падатковага кодэксу ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 г. № 131 «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі», якім уводзіцца збор за размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы, які спаганяецца з беларускіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — рэкламадаўцаў. У сувязі з гэтым у Падатковы кодэкс уведзена новая глава — «Збор за размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы». 

— Прэзідэнту даюцца паўнамоцтвы на змяненне Бюджэтнага кодэксу ў межах бягучага года і, адпаведна, пераносіць на пэўныя артыкулы неабходныя расходы, — патлумачыў сутнасць навацый член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Сяргей СЦЕЛЬМАШОНАК. — Яшчэ адна навэла — спрашчэнне парадку адміністравання для індывідуальных прадпрымальнікаў. Законапраект прадугледжвае залічэнне штрафаў ад неплацельшчыкаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ў частцы страхавых узносаў. Цяпер гэтыя штрафы будуць залічвацца непасрэдна ў фонд, а не ў рэспубліканскі бюджэт, як было дагэтуль. 

Падчас пасяджэння ў другім чытанні былі прыняты законапраекты «Аб змяненні кодэксаў» і «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве». Што датычыцца апошняга, прарыў законапраекта, па словах члена Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Анатоля НАСЕНІ, заключаецца ў тым, што працэдура вядзення перагавораў паміж дзяржаўным органам і прыватным партнёрам без правядзення конкурсу ажыццяўляцца не будзе. «Праўда, гэта датычыцца праектаў, на якія не прадугледжана бюджэтнае фінансаванне, — удакладніў дэпутат. — Сам гэты факт дазваляе значна паскорыць працэс: і ў плане прыняцця рашэння, і тэрміну рэалізацыі праектаў. Мы захавалі магчымасць прыняцця рашэнняў аб рэалізацыі дзяржаўна-прыватных рашэнняў на базавым узроўні: мясцовая ўлада валодае неабходнай інфармацыяй на месцах.

Вядома, у іх будзе дадатковае жаданне рэалізаваць пабольш прыватных праектаў менавіта з прыватным партнёрам. Асноўная мэта законапраекта — дадатковае прыцягненне інвестыцый у нашу эканоміку».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.