Вы тут

Як будзе развівацца беларуская эканоміка. У міністэрстве расказалі аб трэндах


Задачы па развіцці эканомікі на бліжэйшыя пяць гадоў застаюцца актуальнымі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, перадае БелТА.


ВУП Беларусі ў студзені — маі знізіўся на 3,4 працэнта. «Эканоміка запаволілася, але гэта чакана. Цяпер адбываецца глыбокая трансфармацыя знешнеэканамічнай дзейнасці. Неабходна запаволіцца, каб выканаць манеўр па пераарыентацыі гандлёвых патокаў. Па выніках другога паўгоддзя мы чакаем, што трэнд зменіцца», — сказаў Дзмітрый Ярашэвіч.

Ён падкрэсліў, што тыя параметры, якія былі зацверджаны Усебеларускім народным сходам і праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку, пакуль застаюцца актуальнымі. «У доўгатэрміновай стратэгічнай перспектыве мы лічым, што гэтыя даручэнні УНС павінны выконвацца», — заявіў намеснік міністра. Паводле яго слоў, прагноз па ВУП на 2022 год (рост на 2,9 працэнта. — Заўвага БелТА) пакуль пераглядацца таксама не будзе.

Прыняты комплексны план падтрымкі эканомікі, працуе аператыўна-сітуацыйны штаб пры Савеце Міністраў. Рыхтуецца шэраг нарматыўных прававых актаў, якія накіраваны як на падтрымку суб’ектаў гаспадарання, так і на тое, каб працоўныя калектывы менш адчулі санкцыйны націск. «Гэтыя меры ў многім ужо даюць эфект, але трэба разгарнуць іх рэалізацыю ў поўным аб’ёме ў другім паўгоддзі. Мы гатовы разглядаць і прапановы бізнесу. Засталіся найбольш дыскусійныя пытанні адносна праверачнай дзейнасці. Цяпер актыўна ідзе работа, — адзначыў намеснік міністра. — Усімі сіламі будзем падтрымліваць вытворчы бізнес, але гэта не значыць, што бізнес, які аказвае паслугі, выходзіць з арбіты нашай увагі».

Паводле яго слоў, многія галіны ўжо знайшлі рашэнні ў сферы лагістыкі. «Вядома, тым, хто прадаваў значныя аб’ёмы, трэба больш часу», — дадаў Дзмітрый Ярашэвіч.

«ВУП, безумоўна, важны паказчык. Але для дамашніх гаспадарак у прыярытэце іншае, напрыклад, зарплаты. Так, па выніках пяці месяцаў сярэдняя зарплата ў рэальным выражэнні не ўпала, тэмп росту вышэйшы за 100 працэнтаў. Мы абапіраемся на тыя даручэнні, якія былі сфарміраваны ў рамках УНС, а гэта не толькі ВУП, але і даходы насельніцтва, магчымасць рэалізацыі людзьмі сваіх патрэбнасцей. Актуальна і імпартазамяшчэнне, развіццё рэгіёнаў. Неабходнасці ў карэкціроўцы гэтых задач няма. Аднак, напэўна, інструменты трэба будзе выбіраць іншыя», — рэзюмаваў намеснік міністра. У тым ліку ў сувязі з санкцыямі мяняюцца падыходы да дыверсіфікацыі экспарту.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.