Вы тут

Галоўчанка аб перспектывах супрацоўніцтва з Самарскай вобласцю


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абазначыў перспектывы супрацоўніцтва ў час сустрэчы з губернатарам Самарскай вобласці Дзмітрыем Азаравым, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Сёння ў ходзе сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы былі абазначаны асноўныя поспехі, якія дасягнуты ў гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, гуманітарным супрацоўніцтве Беларусі і Самарскай вобласці. Самае галоўнае — прадметна разгледзець рэзервы, якія ёсць для нарошчвання ўзаемадзеяння. Магчыма, недзе ёсць запаволенне па нейкіх трэках, а недзе ёсць і тыя нішы, якія трэба расхістаць, каб цалкам задзейнічаць усе рэзервы», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што цяпер вельмі важна працаваць хутка. «Абстаноўка складваецца даволі няпростая, але няма нічога крытычнага. Беларусь і Расія здольны забяспечыць людзей усім неабходным, каб сабіраць добры ўраджай, гадаваць жывёлу, вырабляць высокатэхналагічныя тавары, — падкрэсліў прэм’ер-міністр. — Цяпер на першы план выходзіць кааперацыя, узаемныя пастаўкі, замяшчэнне недружалюбных партнёраў. Усё гэта патрабуе хуткасці ў прыняцці рашэнняў і спагадлівасці».

Праграма візіту дэлегацыі Самарскай вобласці даволі насычаная, звярнуў увагу Раман Галоўчанка. На парадку дня супрацоўніцтва з МТЗ, «АМКАДОРАМ», БКМ і іншымі беларускімі прадпрыемствамі. У прыватнасці, ва ўзаемадзеянні з беларускім бокам зацікаўлены расійскі аўтамабільны гігант АЎТАВАЗ.

«Беларусь са свайго боку зацікаўлена ў раскручванні шэрага напрамкаў. Гэта і задавальненне патрэбнасцей вашага рэгіёна ў цэлым сегменце машынабудаўнічай прадукцыі — грузавой, камунальнай, дарожна-будаўнічай тэхніцы, электратранспарце. Што датычыцца кааперацыйнага ўзаемадзеяння ў аўтабудаванні, ці гэта пастаўка кампанентаў для вытворчасці аўтамабіляў альбо іншыя напрамкі, з вялікай цікавасцю разгледзім», — дадаў Раман Галоўчанка.

Што датычыцца сельскай гаспадаркі, у Самарскай вобласці рэалізуецца маштабная праграма развіцця з упорам на мадэрнізацыю. Прэм’ер-міністр Беларусі прапанаваў абмеркаваць супрацоўніцтва і па гэтым напрамку.

Перспектыўна і развіццё ўзаемадзеяння ў будаўнічай сферы. Як падкрэсліў кіраўнік урада, беларускі бок гатовы да супрацоўніцтва, калі ёсць зацікаўленасць у аб’яднанні намаганняў у сферы тэрытарыяльнага планавання, горадабудаўнічага заніравання, прымянення сучасных тэхналогій у будаўніцтве, а таксама ў будматэрыялах.

Яшчэ адзін напрамак — сфера навукі, якая фарміруе зачын для тэхналагічнага развіцця. Так, Самарская вобласць развівае ўзаемадзеянне з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».