Вы тут

Купалле рэспубліканскага маштабу чакае ўсіх у Александрыі


Па добрай традыцыі рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна сёлета пройдзе 9-10 ліпеня. Вось ужо ў трынаццаты раз гэтая найярчэйшая культурная падзея для Падняпроўя збярэ разам усіх, хто жадае адпачыць і адчуць атмасферу народных традыцый, сяброўства і добрага настрою.


«Александрыя збірае сяброў», 2021 год. Фота: БелТА

Усе купальскія мерапрыемствы праходзяць на беразе рэчкі Днепр, русла якой служыла калыскай культуры многіх славянскіх народаў. У гэтым годзе праца пляцовак пачнецца з 11 гадзін 9 ліпеня і завершыцца начной дыскатэкай 10 ліпеня, якая будзе працаваць да 03.00 ночы. На тэрыторыі «Купальскага поля» будзе арганізавана праца тэматычных пляцовак. Там жа ўвазе наведвальнікаў прадставяць выстаўку «Зроблена ў Беларусі», дзе можна будзе ўбачыць прадукцыю ААТ «Мінскі трактарны завод» і СЗАТ «Белджы». Арганізаваны будуць у тым ліку і пляцоўкі для моладзі, дзяцей, маладзёжны прэс-цэнтр «Александрыя −2022» стане лакацыяй для журналістаў і блогераў. На спартыўнай пляцоўцы пройдзе рэспубліканскі турнір па пауэрліфцінгу. Не абыдзецца і без падвядзення вынікаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі», дзе вызначаць самую працавітую сям’ю. 

Увогуле сёлета свята «Купалля» пройдзе пад тэматычным дэвізам «Кола жыцця» (акцэнт зроблены на святы беларускага народнага календара, дзе паказаны нацыянальны характар і рысы беларускага народа), гэты пасыл знойдзе сваё адлюстраванне як у афармленні тэматычных пляцовак, так і ў канцэртных праграмах. Кожны рэгіён краіны прадставіць тэматычныя пляцоўкі з творчымі праграмамі-прэзентацыямі па пэўным накірунку: святы зімовага цыклу знойдуць адбітак у прастаўнікоў Мінска і Мінскай вобласці, пра вясенні цыкл — Брэсцкая і Гродненская вобласці, летні — Магілёўская вобласць, асенні — Гомельская і Віцебскія вобласці. Трэба адзначыць, што на выстаўцы-кірмашы сваю творчасць плануюць прадставіць больш за 500 майстроў з Беларусі і звыш 80 майстроў з-за мяжы (з Казахстана, Таджыкістана, рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі).

Праца малой канцэртнай пляцоўкі пачнецца апоўдні 9 ліпеня праграмай «Сусветныя хіты. Дзеці. Новыя галасы», у якой прымуць удзел таленавітыя дзеці Магілёўскай вобласці (стыпендыянты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў. Пасля гасцей свята чакае канцэрт творчых калектываў абласцей і горада Мінска «Адзіная ў свеце — Радзіма мая!» і шэрагу іншых артыстаў. Яшчэ ў праграме святочных імпрэз запланаваны паказы новых калекцый адзення беларускіх вытворцаў, канцэрт майстроў сцэны Магілёўскай абласной філармоніі, дэманстратыўныя палёты самалётаў і парашутыстаў, канцэрт заслужанага артыста Беларусі Руслана Аляхно і іншыя не менш цікавыя сустрэчы і мерапрыемствы. 

Гала-канцэрт сёлета будзе ўяўляць сабой музычную вандроўку «Ёсць на што паглядзець!» і ўдзел у ім прымуць вядомыя артысты беларускай і расійскай эстрады. Па завершанні свята ўсіх чакае феерверк. Як адзначаюць арганізатары, квіткі на галоўную праграму раскуплены ўжо на 80%, а хто жадае набыць свой, то зрабіць гэта можна праз анлайн-сэрвіс kvitki.by ці ў касе Магілёўскай абласной філармоніі. А ўсю больш падрабязную інфармацыю зможаце знайсці на сайце Магілёўскага аблвыканкама. 

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».