Вы тут

Беларусь будзе выконваць даўгавыя абавязкі па еўрабондах у нацыянальнай валюце


Беларусь будзе выконваць даўгавыя абавязкі па еўрабондах у нацыянальнай валюце. Адпаведную пастанову прынялі Савет Міністраў і Нацыянальны банк, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


«Выкананне даўгавых абавязкаў па дзяржаўным каштоўным паперам, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу», — сказалі ў прэс-службе.

Ва ўрадзе падкрэслілі, што гэтае рашэнне з'яўляецца вымушанай мерай. Яно звязана з немагчымасцю плацежнага агента і іншых удзельнікаў міжнароднай разлікова-клірынгавай сістэмы гарантаваць паўнату і своечасовасць пералічэння сродкаў усім трымальнікам еўрааблігацый.

Па словах прэс-службы, гэта пацвярджаюць факты неатрымання асобнымі ўладальнікамі купоннага даходу па еўрааблігацыях, пералічанага Міністэрствам фінансаў Беларусі ў лютым 2022 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.