Вы тут

Дзіцячы трэнер з Бельгіі правядзе майстар-клас для юных баранавіцкіх футбалістаў


Дзіцячы футбольны трэнер з Бельгіі Ёнас Дземан правядзе майстар-клас для выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы футбольнага клуба «Баранавічы», паведаміў БелТА дырэктар ФК «Баранавічы» Аляксандр Зотаў.


Ёнас Дземан. Фота з Twitter-акаўнта Juventus Academy Thailand

Трэніроўку замежны спецыяліст правядзе па праграме УЕФА, накіраванай на развіццё дзіцячага футбола. Ёнас Дземан у Беларусі не ўпершыню, майстар-класы для спартсменаў-пачаткоўцаў ён праводзіў у іншых гарадах нашай краіны. «У Баранавічы ён прыязджае 30 чэрвеня і правядзе ў нас дзве трэніроўкі. Першая будзе ў 10 раніцы, другая для дзяцей старэйшага ўзросту пройдзе ў абед», — расказаў Аляксандр Зотаў.

Урокі майстэрства ад бельгійскага трэнера атрымаюць хлопчыкі 2012-1013 гадоў нараджэння. Займацца яны будуць на штучным газоне на тэрыторыі спарткомплексу «Дубава-спорт». Адна трэніроўка будзе доўжыцца паўтары гадзіны. У асноўным упор будзе зроблены на практыку. Таксама Ёнас Дземан сустрэнецца з трэнерамі, якія працуюць з дзецьмі.

«Бельгійская методыка падрыхтоўкі юных футбалістаў цяпер адна з самых эфектыўных у свеце. Ёнас Дземан — трэнер з больш як 14-гадовым стажам работы з дзецьмі ў Бельгіі і за яе межамі. Ён валодае ліцэнзіяй УЕФА, працаваў у Кітаі, на Філіпінах і ў Тайландзе. Цяпер трэніруе ў бельгійскім клубе. Яго стыль і вопыт пойдуць на карысць нашым дзецям і трэнерам», — упэўнены Аляксандр Зотаў.

Замежнага спецыяліста плануюць азнаёміць са спартыўнай інфраструктурай Баранавіч, у тым ліку абноўленага стадыёна «Лакаматыў».

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.