Вы тут

«Для мяне Беларусь — гэта..?»


Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук праведзена новае сацыялагічнае даследаванне «Патрыятычныя каштоўнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь». Яго вынікі ў Нацыянальным прэс-цэнтры прэзентаваў малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сацыялогіі і культуры Мікіта Браўчук.


Фота: pixabay.com

«Адно з пытанняў прапаноўвала рэспандэнтам завяршыць сказ «Для мяне Беларусь — гэта...». Было прапанавана некалькі варыянтаў адказаў, якія дазвалялі прааналізаваць тыя асацыяцыі, якія ў свядомасці насельніцтва звязаны з нашай краінай. Як паказваюць даныя, 64,8 працэнта ўспрымаюць Беларусь як краіну, у якой яны нарадзіліся. Мы адзначылі, што гэты адказ найболей распаўсюджаны сярод рэспандэнтаў усіх узроставых груп. На другім месцы быў адказ: «Для мяне Беларусь — гэта краіна, у якой я жыву». Трэці па папулярнасці адказ гаворыць аб тым, што для часткі апытаных Беларусь з'яўляецца зямлёй іх продкаў», — распавёў Мікіта Браўчук.

На пытанне, ці ганарацца рэспандэнты тым, што яны з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, былі атрыманы наступныя адказы. Пераважная большасць апытаных, 78,3 %, ганарацца тым, што з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Яшчэ 12, 6 % адказалі, што хутчэй ганарацца. Такім чынам, доля рэспандэнтаў, якія станоўча адказалі на гэтае пытанне, склала 90,9 працэнта. Найбольш высокая ўдзельная вага тых, хто падзяляе такую пазіцыю, назіраецца сярод моладзі — 96,9 працэнта. Акрамя таго, высокі працэнт рэспандэнтаў, якія далі станоўчы адказ, назіраецца ў самай узроставай групе ад 55 гадоў і старэйшых».

Трэцяе пытанне было сфармулявана наступным чынам: што для рэспандэнтаў значыць быць грамадзянамі Беларусі? «У гэтым даследаванні мы паспрабавалі высветліць, які сэнс рэспандэнты ўкладаюць у сутнасць грамадзянства Беларусі. Гэта адзін з найбольш важных аспектаў патрыятычнай асновы беларускага грамадства. Найбольш распаўсюджаным меркаваннем з'яўляецца неабходнасць прытрымлівацца законаў нашай краіны. Доля рэспандэнтаў, якія выбралі гэты варыянт адказу, складае 44,4 %. Для 27,6 % апытаных быць грамадзянінам Беларусі азначае мець афіцыйнае беларускае грамадзянства. Трэцім па папулярнасці адказам з'яўляецца наяўнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі», — адзначыў малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сацыялогіі і культуры Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Яшчэ адно пытанне было заклікана вывучыць успрыманне патрыятызму ў беларусаў. «55,9 % адказалі, што ўпэўнена адносяць сябе да патрыётаў Беларусі. Хутчэй лічаць сябе патрыётамі 30,6 %. Мы адзначылі наступную тэндэнцыю: чым старэйшы рэспандэнт, тым з большай доляй верагоднасці ён адкажа станоўча», — рэзюмаваў Мікіта Браўчук.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.