Вы тут

Белгідрамет: развіццё яравых паскорылася з-за павышаных тэмператур


Развіццё яравых культур паскорылася з-за павышаных тэмператур, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Паводле апошніх даных назіранняў, на большасці палёў яравыя збожжавыя культуры закаласаваліся, у пшаніцы ў многіх раёнах адзначаецца красаванне. У яравога ячменю ў паўднёвым рэгіёне Беларусі пачалося наліванне зерня — паводле звестак шэрага метэастанцый, настала малочная спеласць. З-за ўсталявання павышанага тэмпературнага рэжыму развіццё яравых культур паскорылася. На пасевах кукурузы ідзе актыўнае нарастанне лісця», — сказалі ў Белгідрамеце.

Як адзначаюць аграметэаролагі, бягучыя аграметэаралагічныя ўмовы цалкам спрыяльныя для росту і развіцця цеплалюбівых культур.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.