Вы тут

У Беларусі нарыхтавалі 300 тыс.т сена


У Беларусі нарыхтавалі 300 тыс.т сена, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных на 30 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 72,6 працэнта запланаваных плошчаў, Гродзенскай — 99,8 працэнта. У Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.

Травы ўбраны з 1227,6 тыс. га, што складае 92,3 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 300 тыс. т сена (31,4 працэнта да плана), 7499,2 тыс. т сенажу (55,8 працэнта) і 245,5 тыс. т сіласу (1,29 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9 600 000 т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 24,1 працэнта ад плана. Сіласа плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу — 13,2 млн т (у тым ліку ў палімернае пакаванне — 1 млн т), сена — 955,2 тыс. т.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?