Вы тут

Надрукавана ў «Полымі»: Чэрвеньскі нумар


Шосты, чэрвеньскі, нумар «Полымя» адкрывае падборка вершаў вядомага паэта Сяргея Давідовіча, якому ў ліпені споўніцца 85 гадоў, — «Галоўны ў нашым лёсе спеў». А першы ў «шарэнзе» з дзевяці вершаў і твор пра самага галоўнага ў нашым жыцці чалавека — «Маме». «Жыве на зямлі мая маці/ У самым прасторным палацы — / У сэрцы удзячным маім./ Пакуль яму суджана біцца,/ Яму пра цябе не забыцца,/ Ты будзеш, матуля, у ім.». 


Друкуецца ў часопісе і працяг рамана Уладзіміра Гаўрыловіча «Па веры вашай...» Цікава аўтар вызначыў жанр: «Раман-версія»... Чытач добра ведае паэта Змітрака Марозава. Яго падборка носіць назву «Ты не вернешся аніколі...» Патлумачым назву праз эпіграф, якім адкрываецца падборка: «Памяці маёй шаноўнай Таццяны». «Апошні лісток на галінцы/ Пад восеньскім ветрам трымціць,/ Не хочацца маці-вярбінцы/ Яго ад сябе адпусціць...» Аўтар кнігі «Чарнобыльская русалка», якую некалі заўважылі аматары беларускай літаратуры, Святлана Бязлепкіна выступае ў «Полымі» з апавяданнем «Дыягназ». 

«Пад высокім дыханнем дубоў» — падборка вершаў Віктара Яраца, паэта і перакладчыка, які не так ужо і часта друкуецца. Тым цікавейшай падаецца сустрэча з яго новымі вершамі. 

Кандыдат філалагічных навук Лада Алейнік выступае з артыкулам «Сацыялізацыя і сацыяльная адаптацыя асобы ў аповесці Івана Шамякіна «Сатанінскі тур». Напісаны ў 1993 годзе твор народнага пісьменніка Беларусі — і зараз у памяці чытача, а не толькі навукоўцаў. З вялікай цікавасцю заўжды чытач адкрывае дзённікі вядомых пісьменнікаў. Чэрвеньскі нумар «Полымя» знаёміць з вострымі і даволі крытычнымі запісамі Вячаслава Адамчыка. Настрой дзённікаў можна зразумець вось і па гэтых радках: «Быў на пахаванні Стральцова (маці перажыла сына), дарогаю дадому завітаў у кнігарню, купіў паэтычную анталогію «Мап’ёсю», чытаючы яе ў метро, натрапіўна добрыя пад сённяшні мой настрой радкі: «Далека, как свод небес, эта глушь. И здесь, и там, и всюду, где бы ни был ты, одинаково в душе». 

Цікавым падаецца і дыялог пісьменніцы Людмілы Рублеўскай з літаратуразнаўцам Вячаславам Рагойшам — «Светачу чалавецтва ад сяброў. Падсвечнікаў... Сустрэчы Вячаслава Рагойшы». 

У раздзеле «Эпісталярый» — артыкул Міколы Берлежа "«Шэсць лістоў Міххаіла Ісакоўскага да Петруся Броўкі». Змешчаны ў часопісе і шэраг рэцэнзій на кніжныя навінкі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.