Вы тут

Імунолаг назваў прадукты, адмова ад якіх можа падоўжыць жыццё


Урач-імунолаг Андрэй Прадэус у эфіры «Першага канала» назваў прадукты, адмова ад якіх можа павялічыць працягласць жыцця. Паводле яго слоў, прадоўжыць тэрмін жыцця дапаможа адмова ад перапрацаванага мяса, інфармуе РИА Новости.


«Перапрацаваным мясам называюць усе каўбасы, сасіскі, сардэлькі, сервелаты, салямі, карбанады, — усё, што запечана, усё, што прыгатавана. І яшчэ ў дадатак кансерваванае мяса», — расказаў спецыяліст.

Эксперт патлумачыў, што шкода перапрацаванага мяса заключаецца ў вялікай колькасці солі, якая павялічвае артэрыяльны ціск. Прадэус адзначыў, што злоўжыванне каўбасамі і сасіскамі можа прывесці да артэрыяльнай гіпертэнзіі, або гіпертаніі.

Акрамя таго, урач папярэдзіў, што ўжыванне больш як 50 грамаў перапрацаванага мяса ў дзень павялічвае рызыку развіцця раку тоўстага кішэчніка на 18 працэнтаў. Таксама злоўжыванне гэтымі прадуктамі можа выклікаць падагру — захворванне, якое ўзнікае з-за высокага ўзроўню мачавой кіслаты ў арганізме і якое характарызуецца цяжкімі болевымі сіндромамі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.