Вы тут

«Жывая памяць удзячных пакаленняў»


Мінск пачынае святкаваць Дзень Незалежнасці. І першыя святочныя мерапрыемствы — як напамін пра гісторыю і сутнасць гэтага свята. У суботу, 2 ліпеня, у сталічным Парку Перамогі адкрылі памятны знак «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Гэты помнік яшчэ да свайго адкрыцця атрымаў статус «народны». Ініцыятар праекта паралімпіец і грамадскі дзеяч Аляксей Талай разам са сваім дабрачынным фондам пранавалі ўсім жадаючым сабраць савецкія манеты, якія ёсць у кожным доме, і перадаць іх для сплаву помніка. Манеты ад сябе і сваёй сям’і перадаў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, кожны жадаючы мог ахвяраваць пасільную суму. Праект падтрымалі многі міністэрствы, ведамствы, грамадскія аб’яднанні. Плануецца, што такія памятныя знакі з’явяцца ў Брэсце і Маскве. 


«Важна, што ініцыятыву, якую вылучыў Аляксей Талай, падтрымалі дзясяткі тысяч людзей, унеслі свой пасільны ўклад. Памятны знак — сімвал нашай Перамогі. Зробім усё, каб гэтае месца стала месцам прыцягнення для мінчан і гасцей сталіцы», — адзначыў старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага савета Уладзімір Кухараў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця помніка. 

Па словах старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орды, рэалізацыя праекту ў кароткія тэрміны, далучэнне да яго вялікай колькасці людзей — сведчанні таго, што Беларусь памятае сваю гісторыю. «Сёння мы бачым краіны з іншымі тэндэнцыямі, дзе прымаюцца рашэнні аб зносе помнікаў і ўсё робіцца дзеля таго, каб пазбавіць людзей памяці. Гэта адназначна тупіковы шлях, таму што падзяляе людзей і падрывае асновы дзяржавы. Бо падмурак, на якім будуюцца краіны, — гэта гістарычная памяць. Без яе няма будучыні. Упэўнены, што мы, беларусы, заўсёды будзем ісці па шляху захавання нашай памяці», — сказаў ён.

У конкурсе, які праводзіўся разам з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, перамог эскіз скульптара Уладзіміра Іванавіча Слабодчыкава. Атрымаўся помнік з вялікім сэнсам. Дрэва — сімвал жыцця, якое нягледзячы ні на што, працягваецца, а трохвугольны ліст — вестка з мінулага ў будучыню. Галоўная ідэя помніка — жыццё працягваецца, і нашчадкі ўдзячныя за гэта. 

«Разам, узяўшыся за рукі, мы змаглі арганізаваць маштабны праект з памяццю аб тых, хто не вярнуўся з бою, чые ордэны і медалі мы трымалі ва ўласных руках. Яны з намі і зараз, нябачна назіраюць за намі з нябёсаў, за нашымі справамі і думкамі. У гэты важны год, калі ў свеце адбываюцца сур’ёзныя падзеі, нам неабходна выстаяць, як тады яны ў 1941-1945 гадах стаялі да смерці за нашу Радзіму. Ведаем, што ў нашых венах цячэ кроў Пераможцаў! Мы, народ, разам з нашым Прэзідэнтам зробім усё магчымае, каб умацаваць Айчыну, захаваць яе і прымножыць здабытак», — падзяліўся ініцыятар праекту Аляксей Талай. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?