Вы тут

Дзіцячыя пляцоўкі, урачыстае шэсце, канцэрты


«Салют Перамозе», «Сувязь пакаленняў», «Вытокі» — тэматычныя пляцоўкі з гэтымі і іншымі назвамі, прысвячаюцца Вялікай Перамозе. Яны пачалі адкрывацца ў Магілёўскай вобласці яшчэ на мінулым тыдні, але сёння іх зявіцца болей двух дзесяткаў, як мінімум некалькі ў кожным раёне вобласці. Гэта вынік абласнога праекта «Нашчадкам Вялікай Перамогі!»


— Моладзь павінна ведаць гісторыю краіны, з павагай і гонарам адносіцца да сваіх продкаў, на прыкладзе герояў вучыцца мужнасці, — пракаментавалі праект у аблвыканкаме.

Пляцоўкі розныя, у тым ліку з нанясеннем QR-кодаў з інфармацыяй аб асноўных этапах ваенных дзеянняў і элементаў дадатковай рэальнасці.

Па традыцыі ў гэтыя дні ў Магілёве ўручаецца галоўная прэмія гарвыканкама «Дасягненне». Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню герояў працы і сацыяльнай сферы адбылося на стадыёне «Спартак». Сярод тых, хто атрымаў гэтую прэмію кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба,ваенны пісьменнік Мікалай Барысенка, дырэктар Магілёўскага камбіната сілікатных вырабаў Аляксей Карпаў, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Дзяніс Маркевіч, начальнік аддзела падрыхтоўкі тэлепраграм Тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Сняжана Ганчарова. Шчырыя віншаванні ўсім выдатнікам працы! Мора радасці і акіян любові падарылі магіляўчанам зоркі беларускай і расійскай эстрады, ураджэнцы Магілёва і вобласці, сябры горада — Наталля Падольская, Руслан Аляхно, Алена Ланская, Тэа і яго жонка Вольга Рыжыкава, іншыя музыканты.

Сёння з раніцы магіляўчане віталі ўдзельнікаў вялікага шэсця-парада «У Магілёў прыходзіць свята!» Прадстаўнікі працоўных калектываў прайшлі па вуліцы Першамайскай пад захопленыя выкрыкі гледачоў.

На пешаходнай вуліцы Ленінскай-Вялікай Садовай настрой ствараюць разнастайныя лакацыі, дзе можна паспрабаваць сябе ў ролі мастака, набыць сувеніры, зрабіць фота на памяць у крэатыўна аформленай фотазоне.

У гонар яшчэ аднаго заслужанага працаўніка Магілёва — Вікенція Ермалёнка, дырэктара прадпрыемства «Мажаліт», сёння ў Магілёве адкрылася памятная зорка на плошчы Зорак. У горадзе адначасова праходзяць спартыўныя святы, прэзентацыі, выэставы. У сённяшняй праграме шмат розных канцэртаў, у тым ліку з удзелам калектываў з Расіі, тэатралізаваныя экскурсіі, фестываль фарбаў і святочны феерверк пад назвай «З Днём народзінаў, Магілёў!»

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.