Вы тут

Гомельшчына сустракае ўдзельнікаў «Цягніка памяці»


Ушанаваць памяць дзяцей — ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвоным Беразе, акунуцца ў гісторыю знакамітага Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых і Паскевічаў, аб’яднацца ў трапяткое сэрца ў колерах нацыянальных сцягаў у флэшмобе на цэнтральнай плошчы Гомеля... Эмацыянальна насычаную і пазнавальную праграму падрыхтавала Гомельшчына для дэлегатаў «Цягніка памяці». 


Яго ўдзельнікаў, 220 беларускіх і расійскіх школьнікаў, якія 22 чэрвеня стартавалі з патрыятычнай маладзёжнай акцыяй Саюзнай дзяржавы з Брэста, сёння ўрачыста сустрэў Гомель. На пероне чыгуначнага вакзала разгарнулася яркае і вельмі эмацыйна кранальнае дзейства. Удзельнікі «Цягніка памяці» віталі гамяльчан гімнам: «Нас звязала чыгунка разам і мы памяць аб мінулым у сэрцы нясём...». Так шматгалосым заклікам не губляць памяць пакаленняў удзельнікі акцыі імкнуліся перадаць частку сваіх эмоцый. А яны ад удзелу сапраўды ўнікальным патрыятычным праекце перапаўняюць — школьнікі па маршруце «Цягніка памяці» ўжо пабывалі ў 12 знакавых гарадах Беларусі і Расіі, дзе актыўна ўключаліся ў культурна-масавыя мерапрыемствы. Яны пабывалі ў месцах воінскай славы, на рэканструкцыях ваенных падзей, бралі ўдзел у сустрэчах з ветэранамі, знаёміліся з культурнымі славутасцямі, помнікамі прыроды, вядомымі спартыўнымі аб’ектамі.

Ад імя жыхароў Гомельшчыны ўдзельнікаў маштабнага патрыятычнага праекта прывітаў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. Тое, што «Цягнік Памяці» вяртаецца на беларускую зямлю напярэдадні Дня Незалежнасці, асабліва сімвалічна, падзяліўся намеснік старшыні аблвыканкама: 

— Непамерна вялікай цаной дасталася нашым народам Перамога. «Цягнік Памяці» як раз дае нам унікальную магчымасць пагрузіцца ў атмасферу неймаверна цяжкага шляху да яе і ацаніць маштаб вогненных 1940-х. Подзвіг народа застаецца ў людской памяці ў тым ліку дзякуючы такім саюзным праектам, — падкрэсліў Уладзімір Прывалаў.

Намеснік старшыні аблвыканкама заклікаў беларускіх і расійскіх школьнікаў заўжды памятаць, расказваць сваім сябры, аднагодкам, малодшаму пакаленню пра тыя амаль паўтары тысячы дзён і начэй, калі нашы героі аддавалі свае жыцці, каб мы сёння маглі бачыць мірнае неба над галавой.

— Упэўнены, сённяшняе мерапрыемства яшчэ раз нагадае вам пра галоўнае: у Беларусі і Расіі ніхто не забыты і нішто не забыта, — звярнуўся да ўдзельнікаў «Цягніка Памяці» Уладзімір Прывалаў.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч пажадаў школьнікам, каб аптымізм, сяброўства, адзінства, якія падарыла беларускім і расійскім юнакам і дзяўчатам падарожжа «Цягніка Памяці», яны захавалі на доўгія гады.

— Моладзь аб’ядналася з першага дня. Яны дапытлівыя, дружныя, любяць сваю краіну. Гонар бярэ за іх!, — падзяліўся ўражаннямі аб сяброўскай атмасферы праекта сенатар. — Увесь маршрут, патрыятычны, адукацыйны, пазнавальны, лішні раз падкрэсліў, што дзеці гатовы вучыцца. Дзеці перадаюць па сацыяльных сетках, у тэлефонных званках свае эмоцыі, уражанні. Яны вельмі сур’ёзна ставяцца да ўсяго, што бачаць, што робяць. Вядуць Telegram-канал аб «Цягніку Памяці». З такімі юнакамі і дзяўчатамі, якія ўдзельнічаюць у праекце, у нас ёсць будучыня, ёсць перспектыва і ўпэўненасць у далейшым паспяховым развіцці і Беларусі, і Расіі, — асабліва падкрэсліў Віктар Лісковіч.

Аб тым, наколькі важная такая патрыятычная ініцыятыва менавіта для дзяцей, моладзі можна было пераканацца падчас знаёмства з адной з дэлегатаў «Цягніка памяці». Наран-Туя Бадарчы з Тэс-Хемскага раёна Рэспублікі Тыва (Расійская Федэрацыя) здзейсніла сваю мару, патрыятычную місію па ўшанаванні памяці свайго знакамітага земляка, Героя Савецкага Саюза. Міхаіл Бухтуеў, якому было толькі 19 гадоў, у Акцябрскім раёне Гомельшчыны здзейсніў подзвіг — адзіны ў гісторыі танкавы таран браняпоезда. Ганаровае званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена пасмяротна. Наран-Туя Бадарчы прывезла на Гомельшчыну фотаальбом аб удзеле сваіх землякоў ў Вялікай Айчыннай вайне і капсулу з зямлёй з радзімы знакамітага героя. Прыняла дар ад нашчадкаў Вялікай Перамогі з Рэспублікі Тыва Мілана Петух — шасцікласніца з Акцябрскага раёна Гомельшчыны.

— Мы памятаем аб подзвігу Міхаіла Бухтуева, ганарымся ім, — распавяла беларускім школьнікамі Наран-Туя Бадарчы. Дзяўчынка падзялілася, што паездка на «Цягніку Памяці» ёй запомніцца на ўсё жыццё. Больш за ўсё яе ўразіла гісторыя Брэсцкай крэпасці. Неацэнным падарункам акцыі сталі і новыя сябры з Беларусі і Расіі.

Між тым Гомельшчына таксама падрыхтавала эмацыянальна насычаную і пазнавальную праграму для беларускіх і расійскіх школьнікаў. Хлопцы і дзяўчаты наведалі і ўсклалі кветкі да мемарыяльны комплекс «Помнік дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» ў аграгарадку Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся адзін з найбуйнейшых дзіцячых донарскіх канцлагераў. У Чырвоным Беразе ўдзельнікі «Цягніка Памяці» таксама наведалі сядзiбны комплекс ХIХ стагоддзя Козел-Паклеўскiх. Як вядома, у гады нямецкай акупацыі сядзiбу ператварылi ў нямецкi вайсковы шпiталь. Скарыстаўшыся тым, што тэрыторыя стала фактычна медбазай, каля будынка фашысты арганiзавалi дзiцячы канцлагер: малых рыхтавалi ў донары цi гастарбайтары. У памяць пра тыя трагiчныя падзеi і створаны вядомы мемарыял «Помнік дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны». 

У Гомелі беларускія і расійскія школьнікі атрымалі магчымасць акунуцца ў найбагацейшую гісторыю Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Румянцавых і Паскевічаў.  На працягу маршрута «Цягніка Памяці» школьнікі працягваюць абменьвацца сваімі ўражаннямі. Арганізавана дзіцячая медыягрупа акцыі, удзельнікі якой могуць здымаць ролікі, відэа-гісторыі аб герояў ці месцах памяці, якія найбольш уразілі, распавялі дэлегаты «Цягніка Памяці». 

Сёння іх знаёмства з Гомельшчынай завершыцца незвычайна кранальным маладзёжным флэшмобам «Памяць сэрца». Ён пройдзе каля флагштоку на цэнтральнай плошчы абласнога цэнтра. Удзельнікі аб«яднаюцца ў «жывое сэрца»: са сцяжкоў у колерах нацыянальных сімволік хлопцы і дзяўчаты расквецяць яго сцягамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Акцыя стане асаблівым сімвалам сяброўства паміж моладдзю брацкіх народаў. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Марыі Амелінай і ТК «Цягнік Памяці 2022»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.