Вы тут

Рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні распачалася 2 ліпеня


Зрабіць гэта можна будзе па 7 ліпеня. Але каб быць дапушчанымі да здачы экзамену ў рэзервовыя дні, патрабуюцца ўважлівыя прычыны.


Да рэгістрацыі на рэзервовыя дні дапускаюцца абітурыенты, якія былі зарэгістраваныя на цэнтралізаванае тэсціраванне ў перыяд з 2 мая па 1 чэрвеня бягучага года, але не змаглі прыняць у ім удзелу па ўважлівай прычыне (гэта можа быць захворванне або іншыя незалежныя ад абітурыента абставіны, пацверджаныя дакументальна).
Адсутнасць у дзень правядзення ЦТ у абітурыента дакумента, які сведчыць яго асобу (у тым ліку знаходжанне дакумента на афармленні візы), не з’яўляецца падставай для перарэгістрацыі і праходжання тэсціравання ў рэзервовы дзень.

Абітурыенты, якія не з’явіліся на цэнтралізаванае тэсціраванне па ўважлівай прычыне, могуць скарыстацца рэзервовымі днямі. 12 і 14 ліпеня можна будзе здаць беларускую і рускую мовы, а 12 і 16 ліпеня — грамадазнаўства, матэматыку, біялогію, замежныя мовы, хімію, фізіку, гісторыю Беларусі, геаграфію, сусветную гісторыю найноўшага часу.

Перарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень можна толькі ў шасці пунктах рэгістрацыі: у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.Сухога і Беларуска-Расійскім універсітэце.

Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў рэзервовыя дні не дапускаюцца абітурыенты, якія жадаюць палепшыць вынікі тэсціравання, і абітурыенты, выдаленыя за парушэнне правілаў праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў асноўны дзень яго правядзення.

Абітурыент, які звяртаецца ў пункт рэгістрацыі, павінен мець пры сабе пашпарт (від на жыхарства, пасведчанне бежанца або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), пропуск на цэнтралізаванае тэсціраванне, атрыманы раней, і дакумент, які пацвярджае ўважлівую прычыну пропуску ЦТ у асноўны дзень.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.