Вы тут

Лукашэнка: дзень вызвалення Мінска — гэта другі дзень нараджэння беларускай нацыі


Дзень вызвалення Мінска — гэта другі дзень нараджэння беларускай нацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае БелТА.


«Свабода для нас — гэта сінонім слова „жыццё“. Дзень вызвалення Мінска — гэта, можна сказаць, другі дзень нараджэння беларускай нацыі, якая была асуджаная на знішчэнне, але выстаяла і разам з брацкімі савецкімі народамі выратавала Еўропу ад фашызму», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, менавіта таму 3 ліпеня ў Беларусі адзначаюць адно з галоўных дзяржаўных святаў — Дзень незалежнасці. «І няма іншай даты ў нашай гісторыі, якую народ настолькі прыняў бы сэрцам. У ёй занадта шмат асабістага, перажытага, блізкага і зразумелага ўсім беларусам. Клапатлівае, амаль сакральнае стаўленне да памяці аб той вайне стала для кожнага з нас часткай сямейнай традыцыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.