Вы тут

Лукашэнка: Заходняя Еўропа гадуе ва Украіне монстра


Заходняя Еўропа спачатку выгадавала монстра пад назвай фашысцкая Германія, а цяпер гадуе новага монстра ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае БелТА.


Па яго словах, заходнія суседзі нашай краіны прагна пазіраюць на прымежныя беларускія і ўкраінскія тэрыторыі і нават не саромеюцца адкрыта казаць аб магчымай анэксіі. «Гэтак жа, як і ў мінулым стагоддзі, за гэтымі працэсамі стаіць усё тая ж цывілізаваная Заходняя Еўропа, якая спачатку гадавала монстра па імі фашысцкая Германія, а потым, каб выжыць, кідалася ў абдымкі тых, каму яшчэ нядаўна так моцна жадала паражэння. Гісторыя паўтараецца. Монстра гадуюць ва Украіне», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што ў той жа час з беларусаў спрабуюць стварыць вобраз ворага.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.