Вы тут

Падманвала пенсіянераў: У Лунінцы будуць судзіць жанчыну за махлярства


Пракуратура Лунінецкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу паводле абвінавачвання 45-гадовай жанчыны ў махлярстве, паведамляе БелТА.


Фігурантка з 1 па 11 студзеня «адзначылася» у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, Пінскім і Баранавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці. Напрыклад, пад падставай продажу коўдраў жанчына скрала Br256 у 77-гадовай пенсіянеркі. Па такой жа схеме абвінавачаная падманула яшчэ трох пажылых людзей: прапаноўвала прадаць дровы, залатыя вырабы, збірала грошы для патрэб царквы. Выконваць абавязкі жанчына не збіралася. Сума шкоды перавысіла Br2 тыс.

Была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 і ч. 2 арт. 209 (махлярства) КК. Вывучыўшы матэрыялы крымінальнай справы, у пракуратуры Лунінецкага раёна прыйшлі да высновы аб поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў. Жанчына застаецца заключанай пад варту.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».