Вы тут

Больш за 700 працоўных месцаў прапануюць на электронным кірмашы вакансій 7 ліпеня


Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама правядзе 7 ліпеня з 10:00 да 12:00 электронны кірмаш вакансій, у тым ліку для моладзі, паведамляе «Мінск-Навіны».


Кірмаш пройдзе на сайце. Суіскальнікі працы змогуць азнаёміцца з прапанаванымі вакансіямі, задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.

У мерапрыемстве прымуць удзел ЗАТ «Атлант», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ», ААТ «Керамін», ААТ «МЗКЦ», КУП «Мінская агароднінная фабрыка», УП «Рамаўтадар Савецкага раёна г. Мінска» і інш. Будзе прапанавана больш за 700 свабодных працоўных месцаў.

Па заканчэнні мерапрыемства актуальныя вакансіі будуць аўтаматычна перанесены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій на партале дзяржаўнай службы занятасці, дзе будуць даступныя для суіскальнікаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».