Вы тут

Транснацыянальныя карпарацыі актыўна інвестуюць у Кітай


Нягледзячы на тое, што пачаўся новы этап рэструктурызацыі глабальных ланцужкоў паставак, Кітай па-ранейшаму застаецца важным накірункам для інвестыцый транснацыянальных карпарацый па ўсім свеце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Акадэміяй міжнароднага гандлю і эканамічнага супрацоўніцтва пры Міністэрстве камерцыі КНР. Ён быў агучаны на саміце кіраўнікоў ТНК, які прайшоў у Цындаа, прыморскім горадзе, што ў правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая. Большасць замежных вытворчых прадпрыемстваў у Паднябеснай па-ранейшаму разглядаюць КНР у якасці асноўнага напрамку для інвестыцый, пры гэтым іх інвестыцыйная ўпэўненасць працягвае расці, адзначаецца ў дакладзе. На фоне скарачэння транснацыянальных інвестыцый у вытворчасць па ўсім свеце, Кітай у апошнія гады ўвесь час прыцягвае інвестыцыі ТНК у вытворчы сектар дзякуючы свайму вялізнаму рынку і цэласнай сістэме ланцужкоў паставак.

З 2017-га па 2021-шы гады аб’ём замежных інвестыцый, выкарыстаных у вытворчым сектары Кітая, заставаўся адносна стабільным, у той час як назіралася зніжэнне транснацыянальных інвестыцый у вытворчы сектар у сусветным маштабе, адзначаецца ў дакладзе. У прыватнасці, летась аб’ём замежных інвестыцый, фактычна выкарыстаных у вытворчым сектары Кітая, дасягнуў 33,73 млрд. долараў, што на 8,8 працэнта больш, чым у 2020-м. Такія тэмпы росту аказаліся на 1,1 працэнтнага пункта вышэй, чым у сусветным вытворчым сектары. 

У апошнія гады ў Кітаі назіралася тэндэнцыя пераходу напрамкаў транснацыянальных інвестыцый ад вытворчых падраздзяленняў з нізкімі тэхналогіямі і нізкай дабаўленай вартасцю да сфер з высокімі тэхналогіямі і высокай дабаўленай вартасцю. Паводле статыстыкі, летась аб’ём замежных інвестыцый, фактычна выкарыстаных у высокатэхналагічным вытворчым сектары Кітая, склаў 12,06 млрд. долараў, павялічыўшыся з 9,89 млрд. долараў у 2017-м. Пры гэтым іх доля ў агульным аб’ёме замежных інвестыцый узрасла на 6,3 працэнтнага пункта — да 35,8 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.