Вы тут

У Рэчыцы затрыманы мясцовы жыхар, які вырошчваў каноплі ў кватэры і падвале шматпавярхоўкі


Супрацоўнікамі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Рэчыцкага РАУС быў затрыманы 36-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына аказаўся датычны да незаконнага абароту наркотыкаў расліннага паходжання.


Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, міліцыянеры ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выйшлі на грамадзяніна, у кватэры якога было знойдзена і канфіскавана больш за 36 грамаў небяспечнага наркатычнага сродку, які па заключэнні эксперта з’яўляецца марыхуанай. Таксама знайшлі абсталяванне для вырошчвання нарказмяшчальнай расліны. Пасля было ўстаноўлена, што грамадзянін у падвале шматпавярхоўкі абсталяваў памяшканне, прыстасаванае для вырошчвання канопляў.

Падчас правядзення аглядаў супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі два прыстасаванні для курэння ў выглядзе трубкі і палімернай ёмістасці, два скруткі з расліннай масай, драўляную шафку, абсталяваную святлодыёднай лямпай з электронным таймерам, слоік з верхнімі часткамі сцеблаў канопляў, вядро з раслінамі з угнаеннямі.

Мужчына прызнаўся, што займаўся вырошчваннем марыхуаны для ўласнага ўжывання. Разам з тым устанаўліваецца яго датычнасць да рэалізацыі наркотыку расліннага паходжання іншым асобам.

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа. Жыхар райцэнтра затрыманы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».