Вы тут

Дэпутат: моладзь павінна падхапіць эстафету памяці, гістарычнай праўды, міру і дабра


Моладзь павінна падхапіць эстафету памяці, гістарычнай праўды, міру і дабра. Аб гэтым заявіў журналістам член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Ігар Хлабукін, перадае БелТА.


«Беларусь шануе і захоўвае памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не забудзем тыя зверствы фашызму, якія былі ажыццёўлены на нашай тэрыторыі. І сёння, калі ў Еўропе, ва ўсім свеце ўздымае галаву фашызм, неанацызм і разгорнута інфармацыйная вайна, мы ўсе павінны адзіным фронтам выступіць супраць агрэсіі», — сказаў Ігар Хлабукін.

Дэпутат падкрэсліў: сёння менавіта моладзь павінна падхапіць эстафету памяці, гістарычнай праўды, эстафету міру і дабра. «Таму што трэба разумець, што ўсё ж такі хутка гэта сітуацыя не вырашыцца, яна будзе доўжыцца працяглы час. Захадам стаўка робіцца на зацягванне канфлікту, каб пасеяць у моладзі некаторае сумненне. Гэтага мы дапусціць не можам. Але ў той жа час кіраўнік дзяржавы сказаў: усё будзе нармальна. Галоўнае — усім на сваім працоўным месцы, на службе добрасумленна выконваць свае абавязкі», — дапоўніў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».