Вы тут

Багданаў: Аб’ёмы закладкі прадукцыі ў стабфонды павялічаць на 35 працэнтаў


Аб’ёмы закладкі прадукцыі ў стабфонды будуць павялічаны на 35 працэнтаў. Аб гэтым сказаў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, паведамляе БелТА.


«У гэтым годзе сістэма стабілізацыйных фондаў будзе рэгламентавацца адпаведнай пастановай урада, якой будзе прадугледжана павелічэнне аб’ёмаў закладкі прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды на 35 працэнтаў у аб’ёме амаль 151 тыс. т», — сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, аб’ёмы закладкі бульбы павялічацца на 8 працэнтаў (да 52 тыс. т), капусты — на 16 працэнтаў (да 26,4 тыс. т), морквы — на 11 працэнтаў (да 12,6 тыс. т), буракоў — на 4 працэнты (да 6,7 тыс. т), цыбулі — на 14 працэнтаў (да 16,4 тыс. т), яблыкаў — да 37 тыс. т.

«Гэта дасць магчымасць у поўным аб’ёме забяспечыць беларусаў таварамі „баршчовага набору“ і садавіной айчыннай вытворчасці ў шырокім асартыменце і па даступнай цане», — адзначыў міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?