Вы тут

Следчыя праводзяць праверку па факце ўтаплення падлетка ў Мінскім моры


 Следчыя праводзяць праверку па факце ўтаплення падлетка ў Мінскім моры, паведамляе Следчы камітэт.


Як стала вядома, днём 4 ліпеня 14-гадовы падлетак з сябрамі паехаў на пляж №6 Заслаўскага вадасховішча. Хлопчык вырашыў даплысці да буйкоў, але не разлічыў свае сілы. На зваротным шляху ён пачаў тануць. Выратаваць хлопчыка не ўдалося. Цела дасталі з вады супрацоўнікі АСВОД.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Гэта ўжо не першы трагічны выпадак за лета, калі ў вадаёмах Мінскай вобласці загінулі дзеці са сталіцы. "Паважаныя дарослыя, знаходзячыся за горадам, паблізу вадаёмаў, не аслабляць увагу і кантраляваць паводзіны дзяцей. Следчы камітэт і Міністэрства надзвычайных сітуацый заклікаюць грамадзян купацца толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, не сумяшчаць адпачынак ля вады з распіццём алкаголю", - дадалі ў СК.

Прэв’ю: СК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.