Вы тут

Беларускія грацыі занялі ўвесь п’едэстал на міжнародным турніры ў Іспаніі


У іспанскім Плая-дэ-Ара завяршыўся міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы, у якім прымалі ўдзел беларускія грацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на  прэс-службу НАК.


Прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа Аліна Гарнасько заваявала пяць узнагарод, чатыры з якіх залатыя. Беларуска набрала найбольшую суму балаў у мнагабор’і, а таксама стала лепшай у практыкаваннях з мячом, булавамі і стужкай. Акрамя выступлення Гарнасько правяла майстар-класы для юных гімнастак.

П’едэстал у мнагабор’і ў выніку быў поўнасцю беларускім: другое месца заняла Яна Стрыга, бронза дасталася Дар’і Ткачовай, якая таксама перамагла ў практыкаванні з абручом. У спаборніцтвах юніёрак не было роўных Аліне Рэчкінай. Акрамя мнагабор’я беларуска набрала лепшыя балы па выніках кампазіцый з мячом, абручом і булавамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.