Вы тут

Мінлясгас адкрыў крамы раздробнага гандлю амаль ва ўсіх абласцях


Новыя гандлёвыя пляцоўкі Міністэрства лясной гаспадаркі зарабілі ў розных рэгіёнах краіны, паведамілі ў прэс-службе ведамства.


У асартыменце рознічных магазінаў лесаматэрыялы, піламатэрыялы, паліўныя гранулы, дровы. Апроч гэтага, можна набыць пасадачны матэрыял драўняных і хмызняковых парод, высадкі іглічных і лісцяных парод, а таксама мёд.

Новыя аб’екты адкрыты ў Брэсце на вул.Кобрынскай, 53, у Віцебску на вул.Міра, 44, у Гродне на вул.Фестывальнай, 16а, у вёсцы Калініна Гомельскага раёна (тэрыторыя дрэваапрацоўчага цэха) і ў Барысаве на вытворчым участку «Няманіца».

У будучыні плануецца адкрыць яшчэ тры магазіны. Барысаўскі лясгас арганізуе гандлёвую пляцоўку ў Барысаве, Капыльскі лясгас разгорне гандаль у Мінску па Лагойскім тракце, 52, стаянка № 39. Новы гандлёвы аб’ект з’явіцца і ў Магілёўскай вобласці, дзе зараз вядзецца выбар пляцоўкі.

Першая рознічная крама была адкрыта Капыльскім лясгасам у Дзяржынску на вул. 2-й Ленінскай, 85. Цяпер на яго прыкладзе адкрываюць аналагічныя гандлёвыя пляцоўкі па краіне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?