Вы тут

Крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі распрацоўваюць у Беларусі


У Беларусі распрацоўваюцца крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пасяджэнні калегіі Мінадукацыі «Аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі», паведамляе БелТА.


«Па даручэнні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы распрацоўвае крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Іх шырокае абмеркаванне пройдзе 1 верасня», — расказаў міністр.

Андрэй Іванец адзначыў, што ў рыхтуемым дакуменце колькасныя паказчыкі практычна не будуць фігураваць. «Яны будуць нівеліраваны. Мінуў час, калі мы давалі справаздачу аб колькасці праведзеных акцый, пляцовак і іншых мерапрыемстваў. Мы павінны разумець, які ахоп маладых людзей ажыццявіла тое ці іншае мерапрыемства, а самае галоўнае — з чым моладзь адтуль выйшла. Таму без канкрэтных крытэрыяў ацэньваць выніковасць рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі даволі праблематычна», — канстатаваў ён.

У Міністэрстве адукацыі прайшло пасяджэнне калегіі «Аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі». На парадку дня былі пытанні, якія датычацца сістэмы падбору кадраў па рабоце з моладдзю на прадпрыемствах і сакратароў пярвічных арганізацый БРСМ, укаранення новых фарматаў інфармацыйна-растлумачальнай работы з моладдзю па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага развіцця краіны, а таксама арганізацыі работы з маладзёжнай аўдыторыяй і інфармацыйнага проціборства ў інтэрнэце.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.