Вы тут

Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Янкі Купалы адбудзецца 7 ліпеня


У рамках традыцыйных Купалаўскіх дзён 7 ліпеня 2022 года ў 11:00 у парку імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка народнаму паэту Беларусі з нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.


Фота БелТА

«Янка Купала стаў сімвалам Беларусі, ён вызначыў духоўныя арыенціры сучаснікам і нашчадкам. Псеўданім, абраны ў гонар Купалля — старажытнага свята, прысвечанага Сонцу, — засведчыў непарыўную знітаванасць мастацкага свету паэта з найкаштоўнейшымі скарбамі беларускай духоўнасці. Свой магутны талент ён прысвяціў Бацькаўшчыне, жыў і ствараў «з адною думкаю аб шчасці Беларусі». Слова Янкі Купалы — паэта, драматурга, публіцыста — служыла адраджэнню роднага краю, станаўленню яго дзяржаўнасці. Сёння яно гучыць у нашай мове, у нашай паэзіі, жыве ў нашых сэрцах. У дзень нараджэння творцы яно зноў збярэ і з’яднае ўсіх, у чыёй душы гарыць нязгасны агонь шчырай любові да Бацькаўшчыны. Той агонь, што жывіў паэзію Янкі Купалы — беларускага Песняра і Прарока», – адзначаецца ў паведамленні музея.

Да цырымоніі далучацца прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, нашчадкі Янкі Купалы, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў «Саюз пісьменнікаў Беларусі», «Беларускі саюз мастакоў», «Беларускі фонд культуры».

Аздобай свята стане выступленне Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», Дзяржаўнага камернага хору, музычнай капэлы «Санорус» і дзіцячых калектываў.

Запрашаем далучыцца ў Год гістарычнай памяці да мерапрыемстваў па ўшанаванні спадчыны першага народнага паэта Янкі Купалы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.