Вы тут

Стартавала галасаванне за лепшы відэаролік сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі»


Пакінуць свой голас за ўпадабаную маламетражку можа любы падпісчык у афіцыйнай групе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі месенджара Telegram БРСМ.


Фінал традыцыйнага конкурсу маладых сем’яў адбудзецца 8-9 ліпеня ў рамках афіцыйнай праграмы рэспубліканскага свята «Купалле». Яна пройдзе ў трох лакацыях — горадзе Горкі, аграгарадку Горы (Горацкі раён) і непасрэдна ў аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён).

Праграма рэспубліканскага фіналу насычана не толькі конкурснымі іспытамі, але і майстар-класамі па дойцы кароў, верхавой яздзе, а таксама экскурсіямі ў Александрыйскую сярэднюю школу, Батанічны сад, на Трафімаву крыніцу, вучэбна-выставачны цэнтр сельскагаспадарчай тэхнікі БДСГА. Адно з самых важных мерапрыемстваў праекта ў Год гістарычнай памяці — ускладанне кветак да мемарыяла «Смуткуючая маці».

Ключавы дзень конкурсных іспытаў — 8 ліпеня. Усіх жыхароў і гасцей Горак запрашаюць у гарадскі дзіцячы парк, дзе адбудзецца святочнае адкрыццё, а таксама разгорнуцца конкурсы «Дранікі на калодзе», «Па дровы», «Камічная эстафета», «Сельскія саленні» і адбудзецца конкурс караваяў «Хлеб — усяму галава!». Затым на тэрыторыі аграгарадка Горы з выкарыстаннем ручной касы і тачыльнага бруска ўдзельнікі фіналу на хуткасць і якасць пакосяць пэўную пляцоўку (конкурс «Касцы») і паспаборнічаюць у стварэнні самых арыгінальных «Купальскіх вянкоў».

9 ліпеня госці свята «Купалле» змогуць пазнаёміцца з падворкамі сем’яў, пазмагацца ў чэмпіянаце Александрыі па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі, пабываць на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі 2022».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.