Вы тут

Беларускім бязвізам скарысталіся больш за 100 тыс. еўрапейцаў


Беларускім бязвізам скарысталіся больш як 100 тыс. еўрапейцаў, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.


У ведамстве нагадалі, што з 1 ліпеня пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Польшчы, якія едуць у Беларусь праз беларуска-польскую граніцу. За пяць дзён Беларусь наведалі больш за 150 грамадзян Польшчы. Бязвіз для Літвы і Латвіі дзейнічае з 15 красавіка. За гэты час у нашу краіну прыехалі 68,7 тыс. грамадзян Літвы, 26,3 тыс. грамадзян і 8,6 тыс. неграмадзян Латвіі.

У агульнай складанасці беларускім бязвізам скарысталіся больш за 103 тыс. грамадзян сумежных еўрапейскіх дзяржаў.

У Дзяржпагранкамітэце дадалі, што з падрабязнай інфармацыяй аб бязвізавым наведванні Беларусі можна азнаёміцца ў спецыяльным раздзеле інтэрнет-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?