Вы тут

Качанава: Дзяржава і далей будзе выконваць праграмы па сацыяльнай падтрымцы грамадзян


Дзяржава і далей будзе выконваць праграмы па сацыяльнай падтрымцы грамадзян, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на цырымоніі адкрыцця Мінскага дзіцячага клінічнага цэнтра па стаматалогіі, перадае БелТА.


Нягледзячы на ​​санкцыі, краіна развіваецца, дзяржава выконвае ўсе задачы, адзначыла Наталля Качанава. «Няма ніякага сумнення, што мы будзем развівацца дакладна і далей і ўсе запланаваныя мерапрыемствы, усе праграмы па сацыяльнай падтрымцы нашых грамадзян будуць выконвацца адназначна», — сказала спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі нагадала, што ўчора на нарадзе ў Прэзідэнта разглядаліся ў тым ліку пытанні, якія датычацца функцыянавання сацыяльнай сферы. «Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз адназначна нацэліў урад на тое, каб тыя людзі, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, яе, несумненна, атрымалі. Смею вас запэўніць, што ў нашай дзяржаве так будзе і ў далейшым», — падкрэсліла Наталля Качанава.

 

Спікер заўважыла, што Прэзідэнт вельмі ўважліва ставіцца да сістэмы аховы здароўя. У прыватнасці, работнікам галіны з 1 ліпеня прадугледжваецца павышэнне заработнай платы, разглядаецца жыллёвае пытанне для медработнікаў.

Наталля Качанава таксама адзначыла, што ў Беларусі часта адкрываюцца медыцынскія, установы сацыяльнай сферы, таму што клопат аб здароўі грамадзян — адзін з напрамкаў сацыяльнай палітыкі. «А клопат аб дзецях, іх здароўе — гэта прыярытэт, таму важна, што ў Мінску адкрываецца сёння такая ўстанова», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер адзначыла, што гэты цэнтр аснашчаны найноўшым абсталяваннем, тут укаранёны сучасныя тэхналогіі. «Гэта пацвярджаюць нашы спецыялісты, і я ўпэўнена, што тут будзе аказвацца кваліфікаваная прафесійная дапамога — не толькі лячэнне, але і кансультацыі, дыягностыка», — сказала Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі падзякавала кіраўніцтву сталіцы за намаганні па развіццю сістэмы аховы здароўя горада. Установы набываюць сучасны выгляд, закупляецца сучаснае абсталяванне, медыцынскія прэпараты. Разам з тым перад сістэмай аховы здароўя на перспектыву стаяць важныя задачы, у тым ліку па будаўніцтве інфекцыйнай бальніцы, завяршэнні рэканструкцыі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. «Планаў шмат, я ўпэўнена, што яны будуць рэалізаваны, у гэтым няма ніякага сумнення», — падкрэсліла Наталля Качанава.

 

Што датычыцца Мінскага дзіцячага клінічнага цэнтра па стаматалогіі, спікер адзначыла, што работы на аб’екце былі выкананы за кароткі тэрмін, і выказала ўпэўненасць, што тут створаны камфортныя ўмовы для работы спецыялістаў і прыёму маленькіх пацыентаў.

Будынак адкрыўся пасля капрамонту з мадэрнізацыяй, які пачаўся ў маі 2021 года і завяршыўся 28 чэрвеня 2022 года. Цэнтр будзе аказваць медыцынскую дапамогу па тэрапеўтычнай, хірургічнай, артадантычнай стаматалогіі дзіцячаму насельніцтву. Таксама тут будуць праводзіцца дыягнастычныя мерапрыемствы. У структуры ўстановы два стаматалагічныя аддзяленні, хірургічны блок, артадантычныя кабінеты, рэнтген-кабінет, фізіятэрапеўтычны кабінет, цэнтралізаванае стэрылізацыйнае аддзяленне, адміністрацыйна-гаспадарчая частка.

Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.