Вы тут

Больш за мільён пасажыраў перавезла БЧ у паведамленні з РФ за шэсць месяцаў года


Па выніках работы за студзень—чэрвень аб’ём перавозак пасажыраў у паведамленні з Расійскай Федэрацыяй з улікам транзітных цягнікоў склаў 1 мільён 100 тысяч пасажыраў, гэта ў 2,2 разы вышэй за ўзровень перавозак за першыя шэсць месяцаў мінулага года, паведаміў прэс-цэнтр магістралі.


У тым ліку ў прамым паведамленні Беларусь—Расія—Беларусь перавезена больш як 1 мільён 5 тысяч пасажыраў, гэта ў 2,4 разы вышэй за аналагічны перыяд мінулага года. Таксама трэба адзначыць, што міжнародныя пасажырскія перавозкі паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй на 5 працэнтаў перасягнулі ўзровень аналагічнага перыяду дапандэмійнага 2019 года.

Цяпер у паведамленні Беларусь—Расія курсіруе 15 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх 9 пар цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі і 6 пар цягнікоў — расійскіх чыгунак. У цэлым паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Анапы, Адлера, Калінінграда, Мурманска, у тым ліку з арганізацыяй шматгрупных цягнікоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».