Вы тут

Дэпутаты сустрэліся з прадстаўніком Кампартыі Швейцарыі


Бягучую грамадска-палітычную сітуацыю ў свеце, а таксама перспектывы супрацоўніцтва абмеркавалі падчас сустрэчы членаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах са старшынёй Кантрольнай камісіі Камуністычнай партыі Швейцарыі Давідэ Росі. 


Як адзначыў член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Сяргей СЫРАНКОЎ, неабходна разумець, што пазіцыя кіраўніцтва краін ЕС па адносінах да нашай краіны, той санкцыйнай палітыцы, якая вядзецца ў дачыненні да беларускага народа, карэнным чынам адрозніваецца ад пазіцыі люзей, народаў, якія жывуць у краінах еўрапейскіх дзяржаў. «Мовай народнай, парламенцкай дыпламатыі мы спрабуем данесці да нашых таварышаў, прадстаўнікоў левапатрыятычных рухаў Еўропы, у тым ліку кампартыі Швейцарыі, інфармацыю па аб’ектыўнай абстаноўцы, якая склалася ў нашай краіне, аб тых працэсах, што адбываюцца, — удакладніў парламентарый. — Людзі могуць прыехаць і на свае вочы пераканацца ў тым, у якім умовах жыве беларускі народ, што ў нашай краіне выконваюцца ўсе прынцыпы дэмакратыі і парламентарызму. Мы гатовы і адкрыты да супрацоўніцтва, ні для каго дзверы нашай краіны не зачынены». 

Старшыня Кантральнай камісіі Камуністычнай партыі Швейцарыі Давідэ РОСІ у Беларусі не ўпершыню. Ён лічыць, што ў Еўропе складваецца памылковае ўражанне аб нашай дзяржаве, і ўсё па віне НАТА. «Аднак толькі 30 — 40 заходнееўрапейскіх краін прытрымліваюцца таго, што Расія, Беларусь — гэта агрэсары, — заўважыў ён. — Іншыя краіны, пачынаючы ад Кітаю і Бразіліі, не падзяляюць гэтага меркавання, а там пражывае нашмат больш чалавек». 

Прадстаўнік кампартыі Швейцарыі перакананы, што гэтая памылковая пазіцыя з часам знікне з розумаў еўрапейцаў, і яны будуць больш цвяроза глядзець на рэчы, якія адбываюцца. «Усе спадзяюцца на тое, што мір калі-небудзь усталюецца, аднак, на жаль, краіны, якія падтрымліваюць НАТА, пакуль не гатовыя праводзіць мірныя перагаворы, — заявіў Давідэ Росі. — Яны прытрымліваюцца не той палітыкі, каб прыйсці да стала перагавораў, а толькі накіраваныя на тое, каб працягваць пастаўку зброі ва Украіну. Мы знаходзімся ў вельмі складанай сітуацыі, калі гэты ўзброены канфлікт можа распаўсюдзіцца і на іншыя краіны, нават кантыненты». 
Швейцарац разумее, што санкцыі перашкаджаюць Расіі, аднак яшчэ мацней яны ўплываюць на эканамічны стан еўрапейскіх краін. «Не толькі ў Швейцарыі, а і ва ўсёй Еўропе да верасня скончыцца газ, будуць знясілены ўсе харчовыя рэсурчы, не будзе ацяплення, — канстатаваў ён. — Магчыма, гэта сітуацыя дазволіць ім усвядоміць іх уласную палітыку па адносінах да Расіі». 

— Нас вельмі непакояць працэсы, якія цяпер адбываюцца ў краінах Заходняй Еўропы, — заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй САВІНЫХ. — Фінансава-прамысловыя, фінансава-карпаратыўныя эліты пагружаюць гэтыя краіны ў энергетычны крызіс, працягваюць кавідныя абмежаванні, ёсць шмат іншых рэчаў, якія па сутнасці справы накіраваныя на ўскладненне жыцця простых людзей. Мы заўсёды адкрытыя для зносін са сваімі партнёрамі, з грамадскімі коламі любой краіны. Гэты дыялог павінен ажыццяўляцца на прынцыпах адкрытасці, раўнапраўя, справядлівасці. Мы заўсёды падтрымліваем абмен меркаваннямі. 

Андрэй Савіных лічыць, што заклікаць улады гэтых краін сесці за стол перагавораў бесперспектыўна. «Яны ўзялі курс на паглыбленне канфрантацыі, — падкрэсліў дэпутат. — Аднак мы лічым песпектыўнай размову з грамадскімі арганізацыямі, якія прадстаўляюць грамадзян, простых людзей гэтых краін. Мы перакананы, што гэта работа на будучыню, работа ў імя ўзаемапаразумення».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».