Вы тут

Нацыянальны павільён Беларусі адкрыўся на кітайскіх платформах Jingdong і Douyin


Сёння ў «Вялікім камені» адбылася цырымонія адкрыцця нацыянальнага павільёна Беларусі на кітайскіх платформах Jingdong і Douyin. Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і КНР, паведамляе БелТА.


«Адкрыццё фактычна знамянуе старт беларускай электроннай камерцыі на кітайскім рынку. Акрамя гандлёвага функцыяналу гэтых платформ, кітайскія карыстальнікі змогуць адкрыць для сябе выдатныя мясціны, культуру і традыцыі, цуды прыроды і гісторыю Беларусі. Прадугледжана публікацыя тэматычных ролікаў, якія раскрываюць прывабныя асаблівасці краіны для кітайскай аўдыторыі», — адзначылі ў «Вялікім камені».

Гэта падзея — ініцыятыва індустрыяльнага парка «Вялікі камень», нацэленая на стымуляванне гандлёвага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Праект накіраваны на нарошчванне эканамічнай дзейнасці і развіццё двухбаковага гандлю.

Згодна са статыстычнымі данымі кітайскага боку, у пачатковы перыяд усталявання дыпламатычных адносін у 1992 годзе тавараабарот паміж Кітаем і Беларуссю складаў усяго $61 млн, праз 30 гадоў гэта лічба павялічылася ў 62 разы і дасягнула $3,8 млрд, пры гэтым усё яшчэ існуе вялізны патэнцыял для росту. 

Таксама адкрыццё нацыянальнага павільёна Беларусі з’яўляецца чарговай мерай па рэалізацыі індустрыяльным паркам «Вялікі камень» палажэнняў дырэктывы Прэзідэнта нумар 9 ад 3 снежня 2021 года «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай». «Мерапрыемства будзе садзейнічаць папулярызацыі беларускіх тавараў, якія адпавядаюць густам кітайскіх спажыўцоў і задавольваюць патрэбы кітайскага рынку, а таксама іх свабоднаму і хуткаму выхаду на кітайскі рынак, павысіць статус „Вялікага каменя“ як аб’екта гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і закладзе трывалую аснову для далейшага пашырэння супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі», — падкрэслілі ў парку.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.