Вы тут

Аграрыі Беларусі ўбралі 15,8 працэнта плошчаў азімага ячменю


Аграрыі Беларусі ўбралі 9,30 тыс. га азімага ячменю, што складае 15,8 працэнта да ўборачнай плошчы, паведамляе БелТА са спасылкай на  Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Азімай свірэпіцы ўбрана 1,97 тыс. га, што складае 15,9 працэнта ад плана.

Паводле даных на 7 ліпеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 92,4 працэнта запланаваных плошчаў. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях план па першым укосе траў выкананы. Травы ўбраны з 1311,2 тыс. га, што складае 98,7 працэнта да скошанага.

Другі ўкос у Брэсцкай вобласці праведзены на 44,3 працэнта запланаваных плошчаў, Гомельскай — 23,9 працэнта, Гродзенскай — 15,1 працэнта, Мінскай — 29,6 працэнта, Магілёўскай — 15,3 працэнта.

Нарыхтавана 445,5 тыс. т сена (46,7 працэнта да плана), 8639 тыс. т сенажу (64,3 працэнта) і 248,9 тыс. т сіласу (1,30 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 28,3 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу — 13,2 млн т ( у тым ліку ў палімерную ўпакоўку — 1 млн т), сена — 955,2 тыс. т.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?