Вы тут

Жорсткае абыходжанне з лебедзем не засталося бяспакараным


Некалькі дзён таму сацыяльныя сеткі абляцеў відэазапіс, на якім мужчына цягне за шыю лебедзя і запіхвае яго ў багажнік аўтамабіля. Такія абуральныя паводзіны прыцягнулі ўвагу вялікай колькасці жыхароў нашай краіны.


Як паведамляе Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, у адрас «героя» роліка была выказана значная колькасць крытыкі з боку неабыякавых людзей, яны ж таксама дапамаглі яго апазнаць. Ім аказаўся 33-гадовы жыхар горада Наваполацка.

Інцыдэнт здарыўся ў сярэдзіне чэрвеня на возеры Суя, якое знаходзіцца ў Полацкім раёне. Аднак агалоску здарэнне атрымала не адразу.

Супрацоўнікі Полацкага РУУС аператыўна адрэагавалі і ў дзень з’яўлення роліку ў сацсетках узялі пад варту «аматара» прыроды. Учора ў судзе Полацкага раёна адбыўся разгляд справы. Па сведчаннях відавочцаў, птушка засталася жывая і не атрымала калецтваў. У якасці эксперта быў прыцягнуты арнітолаг, супрацоўнік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Па выніках разбору грамадзяніна прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 16.29.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь з пакараннем у выглядзе штрафу ў памеры 480 рублёў (15 базавых велічынь). Варта адзначыць, што ў дадзеным выпадку гэта максімальна магчымае пакаранне.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзякуе ўсім неабыякавым за тое, што прыцягнулі ўвагу да абуральнага выпадку жорсткага абыходжання з жывёлай і не далі правапарушальніку застацца беспакараным.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.