Вы тут

Лукашэнка: Захоўваючы суверэнітэт, трэба зрабіць максімум па яднанні з Расіяй


Захоўваючы суверэнітэт, трэба зрабіць максімум па яднанні з Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае БелТА.


«Цяпер мы вельмі актывізаваліся па рабоце на расійскім напрамку. Суверэнітэт, незалежнасць — гэта святое. Інтарэсы беларускага народа. Але трэба разумець, што ў Расіі глабальныя інтарэсы. У іх таксама адпаведныя погляды на развіццё Беларусі. І гэта правільна. Сёння ўжо ўсе зразумелі, што такое Беларусь для Расіі і Расія для Беларусі. У гэтым плане нам таксама давядзецца актывізавацца. Захоўваючы суверэнітэт, незалежнасць, мы павінны зрабіць максімум па кааперацыі ў эканоміцы, па нашым адзінстве, яднанні. Усё зрабіць для таго, каб ніхто не мог кінуць камень у нас, што мы не вырашылі нейкія пытанні ва ўзаемаадносінах з Расіяй», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адпаведныя напрамкі па развіцці супрацоўніцтва з Расіяй абазначаны ў саюзных праграмах. «Усё гэта трэба ўвасабляць у законы. І, яшчэ раз падкрэсліваю, бачачы нашу дзяржаву ў перспектыве як суверэнную і незалежную, — сказаў ён. — Мы дастаткова разумныя, як я гаварыў, для таго, каб з расіянамі выбудаваць нармальныя адносіны».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.